Представители Белорусского детского фонда в рамках акции «Наши  дети» посетили в детское отделение райбольницы и подарили подарки детям, которые проходят там лечение

Общество

Удзел у рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” традыцыйна прымае Беларускі дзіцячы фонд. Сёлета на Ушаччыне яго актывісты спяшаліся адразу па некалькіх адрасах.

Першым стала дзіцячае аддзяленне Ушацкай райбальніцы (на здымку). Хлопчыкаў і дзяўчынак, якія аказаліся тут напярэдадні навагодніх святаў, віталі старшыня раённай арганізацыі Фонду Людміла Васільеўна Давыдава і намеснік старшыні райвыканкама Анжаліка Анатольеўна Міранкова. Кожнаму маленькаму пацыенту госці пажадалі хутчэйшага выздараўлення і ўручылі салодкія падарункі. Невялікую віншавальную праграму падрыхтавалі для малых, іх матуль Дзед Мароз са Снягуркай.

Прыемны сюрпрыз чакаў у гэты дзень і калектыў медустановы. Год таму, падчас такой жа сустрэчы намеснік галоўнага ўрача Наталія Васільеўна Дрозд агучыла патрэбу ў блэндары – для гатавання страў для самых маленькіх. І ўрэшце такі сучасны кухонны электрапрыбор тут з’явіўся.

Ужо знаёмы з Фондам і выхаванцы дома сямейнага тыпу, што ў аграгарадку Арэхаўна. Шаноўных гасцей сёлета яны сустракалі на падоранай ім мяккай канапе і былі прыемна ўражаны новаму каштоўнаму прэзенту – ноўтбуку. “Для вучобы, напісання рэфератаў дакладна спатрэбіцца! – казалі старэйшыя хлопцы-школьнікі. – Калі з паводзінамі праблем не будзе, і пагуляць зможам”. Ну і як напярэдадні Новага года без пачастункаў?! У адзначаны дзень іх уручылі і ўжо прыгаданыя госці, і супрацоўнікі Ушацкага лясгаса на чале з дырэктарам Аляксеем Мікалаевічам Апёнкам. Дарэчы, прыехалі яны з неад’емным атрыбутам свята – елачкай, якую жыльцы дома ўпрыгожылі ўсе разам.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *