Убранство организаций Ушаччины создаёт новогоднее настроение для жителей района

Калейдоскоп

Святочны настрой ствараем самі! Штодня ўсё больш гірлянд, падсветак з’яўляецца на прыватных дамах ушачан, мільгацяць вокны і балконы шматпавярховак. Яшчэ раней падумалі пра ўбранне прадпрыемствы. Нават калі няма снегу – прыемна пагуляць па пераднавагодніх вуліцах Ушач. Хаця далёка не ўсе арганізацыі трапілі ў прызёры раённага конкурсу на лепшае ўпрыгожанне.

Лясныя азёры

Прычына таму – не толькі абмежаваная колькасць месцаў. Разглядала журы пераможцаў выключна сярод тых, хто падаў заяўкі на ўдзел. І, на жаль, не было сярод іх раёна газазабеспячэння, філіяла ДРБУ-105, участка Белтэлекама, аддзела па надзвычайных сітуацый, бальніцы, хоць навагодняя ілюмінацыя прысутнічае і на іх тэрыторыі.

УП ЖКГ

На першым – наогул адна з самых яркіх – газавікі заўсёды трымаюць марку і ўласнымі сіламі ствараюць шмат архітэктурных форм. Сапраўдны казачны гарадок ля адміністрацыйнага будынка лясгаса, прычым штогод, ну а сёлета ён папоўніўся ззяючымі фантанам і яркімі клумбамі.

Напэўна, больш сціпла глядзелася б побач памяшканне ТСЦАН, але на другое месца іх узняла не толькі з густам зробленаке вонкавае афармленне, але і ўнутранае ўбранне і фотазоны (што таксама ўлічвалася).

ТЦСАН

А навагодні шар са святым Лаўрэнам, зроблены наведвальніцай Аняй Лявонцьевай, пабываў нават на абласной выставе.

Сапраўдны Новы год пануе і на тэрыторыі камунгаса.

А “Сафійскія дары” поўнасцю памянялі антураж, што і не засталося незаўважаным.

Зіхацяць жывыя ёлкі на вуліцы і штучная ў фае, агеньчыкавыя расцяжкі і малыя архітэктурныя формы.

На ўваходзе ў раённы цэнтр культуры сустракае вялікі снегавік, наогул тут прадбачылі дэфіцыт натуральнага снегу, таму ўсё “пасыпалі” штучным.

Ушацкі лясгас

Ну а ў “Лясныя азёры” ўсім можна прыязджаць за перайманнем вопыту: ва ілюмінацыі, падсветках уся тэрыторыя здраўніцы, а каляровы Дзед Мароз “рухаецца” побач з вамі нават па асфальтавай дарожцы – такі эфект стварае праектар.

Прыгадалі толькі самых яркіх удзельнікаў конкурсу і, спадзяёмся, што ў наступным годзе іх будзе яшчэ больш.

Вольга Караленка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *