“Памерла сястра. Мужа і дзяцей у яе не было. Засталася неатрыманая ёю пенсія. Ці магу я быць спадчынніцай гэтых сродкаў?”
Згодна артыкула 1090 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, права на атрыманне пенсій, дапамог і любых іншых выплат, якія належалі грамадзяніну, але па якой-небудзь прычыне не атрыманы ім пры жыцці, маюць члены сям’і, што сумесна пражывалі з памерлым, а таксама яго непрацаздольныя ўтрыманцы незалежна ад месца іх пражывання. З неабходнымі дакументамі, якія пацвярджаюць роднасць і агульнае месца пражыванне, неабходна звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне выканаўчага камітэта хоць на другі дзень пасля смерці.
Калі ж такіх асоб няма ці яны не заявілі аб сваім намеры на атрыманне пенсіі, то гэта сума праз паўгода ўключаецца ў састаў спадчыны. Такім чынам, Вам на працягу 6 месяцаў пасля смерці сястры трэба ў простай пісьмовай форме (можна і па пошце) падаць у натарыяльную кантору заяву аб прыняцці спадчыны. Калі ж ёсць і іншая маёмасць і Вы прэтэндуеце на яе, то натарыусу па апошнім месца пражывання сястры трэба падаць заяву на выдачу пасведчання аб праве на спадчыну. Такім чынам праз паўгода вы зможаце атрымаць ці пенсію сястры, ці ўсю яе маёмасць
Жанна КАВАЛЕНКА, натарыус
Ушацкай натарыяльнай канторы.