Ситуация в стране глазами гостей

Общество

Калі толькі збіралася ехаць у Беларусь, мяне ўсе адгаворвалі. Маўляў, куды, там жа так неспакойна, страшна, дорага. Паколькі я не з пужлівых, то ўсё роўна накіравалася ў госці да сяброўкі. Прыхапіла з сабой грэчку, таго-сяго, а хутка пераканалася, што цэны на многія прадукты харчавання такія ж, як і ў нас, нават на алей. Малако ж танней, каўбасы, хлеб, цукар таксама. Не буду пералічваць усяго, бо атрымаецца немаленькі спіс, у якім і якасныя беларускія прамысловыя тавары. Хаджу вось цяпер па ўшацкіх, полацкіх магазінах і набываю падарункі, бо пенсіі і зарплаты ў Беларусі і Украіне на ўзроўні. Праўда, асартымент тавараў, мне падалося, стаў меншы (прыязджаю я ў Беларусь неўпершыню). Пэўна, гэта заканамерна, калі межы адкрыты, а кошт на тавары меншы, чым у суседзяў. Заўсёды дзіўлюся, калі чую ад сяброўкі, што яна ляжала ў бальніцы і не плаціла за лекі. У нас нават вату для ўколаў даводзіцца набываць самім.
Наконт “неспакойна” было, канечне, перабольшваннем. Усё звычайна, людзі працуюць, адпачываюць. Праўда, бачыла і тых, хто “мітынгаваў”, што дрэнна стала жыць – гэта была жанчына, якая набывала ў магазіне “чарніла”. Наогул на вуліцах Ушаччыны на вочы трапіла нямала нецвярозых людзей, прычым не сталага ўзросту. Вось з гэтай агульнай бядой многіх народаў сапраўды трэба змагацца. А падаражанне – не бяда, у нас і курс долара і цэны растуць пастаянна, прывыклі.
Л.А.ДЗЯМІДАВА,
горад Ільічоўск.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *