Айчынныя аўтарынкі, магазіны і пункты продажу на АЗС сёння прапануюць звыш 20 найменняў шклоамывальнікаў рознай якасці. Як зарыентавацца ў такой разнастайнасці?
Звярніце ўвагу на такія ключавыя параметры, як тэмпература замярзання, здольнасць чысціць, а таксама асноўны кампанент – спірт. Апошні забяспечвае незамярзанне вадкасці і дзейнічае як растваральнік. Якасная “незамярзайка” змяшчае высокаачышчаны этылавы або ізапрапілавы – яны гарантуюць бесперабойную работу сістэмы і салідны запас марозаўстойлівасці. І ўвага – згодна пастановам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, толькі гэтыя два віды спірту дазволены да выкарыстання. Метылавы ж даўно забаронены для вытворчасці шклоамывальнікаў на тэрыторыі Беларусі. Але ж нядобрасумленныя вытворцы дагэтуль яго выкарыстоўваюць, патанняючы прадукцыю ў разы. Будзьце пільнымі! Метылавы спірт, які не мае паху – гэта вельмі моцная атрута: прыём унутр усяго 5-10 мл прыводзіць да цяжкага атручвання і нават слепаты, 30 і больш – да смерці.
Набывайце шклоамывальнік толькі ва ўстаноўленых месцах гандлю. Звяртайце ўвагу на інфармацыю на спажывецкай тары – яна павінна ўтрымліваць звесткі аб вытворцы з указаннем адрасу, назву прадукцыі, яе прызначэнне, склад, адпаведнасць тэхнічным умовам вырабу, тэрміны прыдатнасці, меры засцярогі.
Дакументам, які пацвярджае бяспеку і дазваляе свабоднае абарачэнне такога тавару ў Беларусі, Еўразійскім эканамічным саюзе, з’яўляецца пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі, выдадзенае ўпаўнаважанымі органамі і ўстановамі ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва.
Ушацкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.