«Можно ли подать заявление на развод и расторгнуть брак без присутствия супруга?» Отвечает начальник отдела ЗАГСа Ушачского райсполкома Александра Стукалова

Общество

– Ці можна ў загсе падаць заяву і скасаваць шлюб у адсутнасць мужа?

На пытанне нашай чытачкі адказвае начальнік аддзела загса Ушацкага райвыканкама Аляксандра Яўгенаўна СТУКАЛАВА:

– Абавязковымі ўмовамі скасавання шлюбу ў органах загса з’яўляюцца ўзаемная згода мужа і жонкі, адсутнасць агульных непаўналетніх дзяцей і спрэчак аб маёмасці, што пара пацвярджае сваімі подпісамі ў сумеснай заяве. Гэта значыць, што пры яе складанні неабходна прысутнасць абаіх. Праўда, ёсць выключэнні. Да паважлівых прычын адсутнасці мужа ці жонкі можна аднесці аддаленасць пражывання, цяжкае захворванне, праходжанне ваеннай службы, адбыванне пакарання ва ўстановах крымінальна-выканаўчай сістэмы і некаторыя іншыя. У такім разе адсутны запаўняе сваю частку заявы па ўстаноўленай форме, засведчваючы свой подпіс упаўнаважанай на тое асобай: кіраўніком органа загса, камандзірам вайсковай часці, начальнікам “закрытай” установы, галоўным урачом ці яго намеснікам, натарыусам… Такі дакумент перасылаецца другому прадстаўніку сямейнай пары – і з ім ён ідзе ў загс па месцы жыхарства ці знаходжання.

Трэба мець на ўвазе, што не толькі падача заявы, але і сама рэгістрацыя скасавання шлюбу можа быць праведзена ў адсутнасць мужа ці жонкі. Для гэтага адсутнаму трэба гэтак жа падаць заяву, сапраўднасць подпісу на якой засведчваецца натарыусам ці службовай асобай, якой дадзена права ажыццяўляць натарыяльныя дзеянні.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *