Рейдовая группа технической инспекции Федерации профсоюзов Беларуси посетила с мониторингом 12 организаций района

Общество

На мінулым тыдні ў раёне працавала рэйдавая група тэхнічнай інспекцыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Аб’ектамі маніторынгу сталі 12 арганізацый і ўстаноў розных сфер дзейнасці і формы ўласнасці.

Удзельнікі рэйдавай групы вывучылі і прааналізавалі пытанні бяспечнай эксплуатацыі машын, механізмаў, абсталявання працоўных месцаў і адпачынку, своечасовага інструктажу і вядзення адпаведнай дакументацыі, выканання калектыўна-дагаворных абавязацельстваў па пытаннях аховы працы. Як падкрэсліла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў М.А.Шаўчэнка, такія рэйды па ініцыятыве федэрацыі ў рэгіёнах праводзяцца штогод і іх мэта не пакараць за недахопы, а аказаць метадычную дапамогу.

– Сёлета выпадкаў вытворчага траўматызму у Віцебскай вобласці менш, чым у мінулым годзе. Аналіз прычын паказвае, што адбываюцца яны з-за аслабленага кантролю з боку службовых асоб і няўважлівасці працаўнікоў, – адзначыў галоўны тэхнічны інспектар працы Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў А.М. Акускоў. – Каб мінімізаваць траўматызм на вытворчасці, неабходна павысіць узаемную адказнасць у пытаннях аховы працы як з боку адміністрацыі, так і саміх работнікаў. Парадак у вытворчых памяшканнях, выкананне дысцыпліны і інструкцый па ахове працы – усё гэта складнікі паспяховай працы калектыву і галоўная перадумова таго, каб кожны работнік здаровым вярнуўся дадому.

Па выніках работы рэйдавай групы адбыўся семінар-нарада, у якім прынялі ўдзел інжынеры і спецыялісты па ахове працы, старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый. У цэлым работа ў правераных арганізацыях у галіне аховы працы была ацэнена як здавальняючая. Па кожнай установе дадзены канкрэтныя рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых недахопаў.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *