В профсоюзе педагогов – новый лидер Екатерина Владимировна Грачёва

Общество

На ІІ Пленуме Ушацкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, што праходзіў на бягучым тыдні, ключавым пытаннем стала абранне новага старшыні. За прапанаваную кандыдатуру Кацярыны Уладзіміраўны Грачовай (на здымку) аднагалосна прагаласавалі ўсе ўдзельнікі.

На сённяшні дзень гэта адзін з самых масавых у раёне галіновых прафсаюзаў, у якім 13 пярвічак і без малога паўтысячы чалавек. Сама К.У.Грачова ў яго складзе са жніўня 2022 года – калі стала метадыстам раённага вучэбна-метадычнага кабінета. Дагэтуль працавала на адным з прыватных прадпрыемстваў Ушаччыны, скончыла Полацкі дзяржуніверсітэт па спецыяльнасці “турызм і гасціннасць”.

Прадставіў педагогам новага лідара старшыня Віцебскага абласнога камітэта галіновага прафсаюза Валерый Віктаравіч Кунашка. Ён зазначыў, што Кацярына Уладзіміраўна праявіла сябе і ў метадычнай, і ў прафсаюзнай рабоце. На працягу некалькіх месяцаў яна паспявала і асноўную работу годна выконваць (курыруе пытанні фізічнага выхавання, экскурсійнай дзейнасці ва ўстановах адукацыі раёна), і ў прафсаюзе актыўнічаць.

– Зараз унікаю ў курс прафсаюзнай справы, а днямі паеду на спецыяльныя курсы павышэння кваліфікацыі, – падзялілася ў размове з намі Кацярына Уладзіміраўна. – Як паказвае практыка, многіх педагогаў цікавяць пытанні налічэння прэмій, надбавак, іншыя гарантыі калектыўных дагавораў – у дапамозе людзям хачу быць прафесіяналам! Удзячна за аказаны мне давер, буду імкнуцца яго апраўдаць.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *