Куда сдать старую бытовую технику и сколько можно на этом заработать?

Общество

“Накапілася шмат старой бытавой тэхнікі, ці прымаюць кааператары такі ўтыль і ці ёсць магчымасць забраць яго на доме заказчыка?”

За адказам мы звярнуліся да дырэктара Ушацкага філіяла аблспажыўтаварыства Ганны Уладзіміраўны ХАМЁНАК.

– Так, няспраўная бытавая тэхніка па 25 капеек за кілаграм прымаецца як у нарыхтоўчым пункце ва Ушачах, так і ва ўсіх нашых вясковых магазінах. Адзіная ўмова – прыборы павінны знаходзіцца ў неразборным відзе, не прымаюцца з вынутым рухавіком ці іншымі складнікамі. Аплата ажыццяўляецца адразу. Вываз тэхнікі з дому таксама магчымы, калі назбіраецца не адна адзінка. Можна кааперавацца з суседзямі або паведамляць аб намеры збыць халадзільнік ці пліту ў сельсавет, супрацоўнікі якіх пададуць нам зводныя спісы і мы сфарміруем маршрут. Пры звароце жыхароў гарпасёлка таксама магчыма забраць тэхніку з дому, пры ўмове што гэта будзе не адна адзінка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *