Райвыканкамам, яго структурнымі падраздзяленнямі сістэматычна аналізуецца стан работы са зваротамі грамадзян, прымаюцца меры па рашэнні праблем, аператыўным рэагаванні на іх, ухіленні прычын, якія нясуць абгрунтаваныя скаргі насельніцтва, выкараненні бюракратызму, парушэнняў правоў і інтарэсаў грамадзян.
У 2009 годзе ў райвыканкам паступіла 196 пісьмовых і вусных зваротаў грамадзян, што на 28 менш, чым у 2008 годзе, з іх 30 калектыўных. З агульнай колькасці зваротаў, якія паступілі ад грамадзян, станоўча вырашана 64. Колькасць паўторных зваротаў склала 10 і зменшылася ў параўнанні з мінулым годам на 4.
Найбольшую вагу ў зваротах грамадзян займалі пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі – 55, што на 8 зваротаў менш, чым у 2008 годзе, транспарту і камунікацый – 30 (на 8 менш), жыллёвага заканадаўства – 21 (на 6 больш), аграпрамысловага комплексу – 13 (на 6 больш).
З вышэйстаячых органаў у райвыканкам паступіў 21 зварот. На 66 працэнтаў знізілася колькасць зваротаў, накіраваных для разгляду з аблвыканкама. Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь накіравана 10 зваротаў.
Сельскімі выканаўчымі камітэтамі за 2009 год разгледжаны 351 зварот, што на 118 менш, чым у 2008 годзе.
Кіраўніцтвам райвыканкама праведзена 42 асабістыя прыёмы грамадзян, у час якіх было прынята 72 чалавекі, у тым ліку старшынёй райвыканкама праведзена 24 прыёмы. Акрамя гэтага, адбылося 36 выязных асабістых прыёмаў, у ходзе якіх прынята 46 грамадзян.
За 2009 год на тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама паступіла 17 зваротаў ад грамадзян (пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі, стан дарог, паслугі сувязі). У дзень паступлення вырашана 9 зваротаў, астатнія былі ўзяты на кантроль і вырашаны ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны.
У практыку ўвайшла і такая форма, як правядзенне “прамых ліній” па тэлефоне. За 2009 год іх праведзена 39 з удзелам 42 кіраўнікоў.
Па-ранейшаму ў раёне застаюцца праблемнымі рад сацыяльна значымых для насельніцтва пытанняў, такіх як рамонт жылфонду і дарог, добраўпарадкаванне вуліц і двароў, водазабеспячэнне населеных пунктаў.
Стан работы з заявамі грамадзян, па якіх патрабуецца ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур, таксама знаходзіцца на пастаянным кантролі ў райвыканкаме. За прайшоўшы год упраўленнямі і аддзеламі райвыканкама было разгледжана па адміністрацыйным працэдурам 6470 заяў ад грамадзян, што на 1590 менш, чым у 2008 годзе. У тым ліку ў сферы жыллёвых пытанняў 715 заяў, што на 321 заяву больш, чым у мінулым годзе, па пытаннях архітэктуры і будаўніцтва – 105 (на 8 менш), у сферы працы і сацыяльнай абароны – 3090 (на 821 менш), па пытаннях ільготнага крэдытавання, субсідзіравання будаўніцтва і пакупку жылля – 109 (на 99 больш). Аддзелам загса было разгледжана 1283 заявы грамадзян у сферы рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, што на 41 больш, чым у 2008 годзе.
Ва ўсіх упраўленнях і аддзелах, сельскіх выканаўчых камітэтах, падведамасных арганізацыях наладжана сістэма работы са зваротамі грамадзян, якая ў цэлым забяспечвае рашэнне сацыяльна значымых пытанняў насельніцтва, абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян, дэбюракратызацыю дзяржаўнага апарату, ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур па заяўным прынцыпе “адно акно”, што дае магчымасць атрымання дзяржаўнай падтрымкі і дапамогі, звяртаючыся ў адзін орган.
І.ЛІТВІНАВА,
загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і выкананні адміністрацыйных працэдур “адно акно”.