Кто допускает ошибки на дорожных указателях?

Выясняем ситуацию

– Дзе ж вёска Рагозіна? – у разгубленасці думалі госці раёна, якія шукалі гэты населены пункт. – Здаецца, правільна арыентаваліся па карце і ён павінен быць вось тут, а няма. На дарожным указальніку – Разоніна.
Гэта не выдуманы факт, а рэальнасць. З лёгкай рукі дарожных службаў вёска Рагозіна ў Вялікадолецкім сельсавеце, вядомая яшчэ з 19 стагоддзя, ператварылася ў Разоніна. Праўда, памылка была даволі аператыўна выпраўлена, у адрозненні ад наступнага “шэдэўра”. 
Дарожны ўказальнік населенага пункта ў тым жа сельсавеце выклікае ўсмешку ў многіх праязджаючых – Ахфераўшчына… Напэўна, хтосьці хацеў выказаць сваё захапленне прыгожымі мясцінамі, ператварыўшы Афераўшчыну ў АХфераўшчыну.
А вядомая ва ўсёй рэспубліцы і не толькі вёсачка Пуцілкавічы, дзе нарадзіўся наш славуты зямляк Пятрусь Броўка, у інтэрпрэтацыі дарожнікаў зноў жа змяніла назву пры чытанні – ПуцілкОвічы. Пад уражаннем вядомага выразу “хто заказваў таксі на Дуброўку?” з фільма “Брыльянтавая рука”, пэўна, пісалася на ўказальніку назва нашай вёскі Дубраўка.
Калі ў прыгаданых вышэй назвах населеных пунктаў мяняліся месцамі літары, замест адной літары была другая, дабаўлялася лішняя, то на ўказальніку аграгарадка Вялікія Дольцы праявілася не толькі творчасць, але і неадукаванасць. З аднаго боку на ўездзе ў аграгарадок “красуецца” назва – БАЛЬШЫЯ Дольцы. Ну а ўказальнік аграгарадка Кублічы ўстанаўліваў хтосьці з яўным пачуццём гумару. Памылкі ў назве там няма, толькі стаіць ён мала таго, што перад могілкамі (нядобры знак у гэтым убачылі, дарэчы, мясцовыя работнікі, якія і падказалі рэдакцыі факт), дык яшчэ не ў Кублічах, а ў Чамярычына. Такім чынам пераблытаны межы аграгарадка і КУСГП “Кублічы”. 
Гэта самыя запамінальныя ўказальнікі, якія сустрэліся нам ў апошні час. Упэўнены, што гэты спіс можна папоўніць. Ёсць шэраг іншых указальнікаў, у якіх дапушчаны памылкі: ГрадзЕнец – ГрадзЯнец, СтАрае Сяло – СтарОе Сяло, УрбанАва – УрбанОва. Указальнік Чарсцвяды з двух бакоў вёскі напісаны правільна, а вось на аўтобусным прыпынку ў назве ўжо згубілася літара Ц.
Прыкладаў такіх мноства, і гэта ўжо не выпадковасць, а чамусьці ўстойлівая тэндэнцыя. Прыведзеныя факты супрацоўнікі рэдакцыі бачылі на свае вочы, напэўна, прадоўжыць гэты спіс змогуць нашы чытачы. Чакаем вашых лістоў і званкоў у працяг паднятай тэмы.
В.ПОЛАЗАВА.



2 комментария по теме “Кто допускает ошибки на дорожных указателях?

  1. Цудоўны матэрыял. Цікавы і актуальны. Аўтар — маладчынка!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *