В церкви Параскевы Пятницы в агрогородке Ореховно прошёл храмовый праздник

Общество

10 лістапада ў храме Вялікамучаніцы Параскевы Пятніцы аграгарадка Арэхаўна было мнагалюдна: на прастольнае свята сабраліся прадстаўнікі розных праваслаўных прыходаў.

Так, удзел у святочным набажэнстве, якое ўзначаліў настаяцель прыхода протаіерэй Вячаслаў Лобец, прыняў клірык Пінскай епархіі іерэй Георгій Новік. У ліку ганаровых гасцей былі таксама намеснік старшыні Ушацкага райвыканкама А.А.Міранкова, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі П.А.
Аляксеёнак. Ад імя раённага кіраўніцтва Анжаліка Анатольеўна павіншавала бацюшку, вернікаў са святам, пажадала далейшага развіцця і дабрабыту прыходу.

Пасля Боскай Літургіі вернікі традыцыйна прайшлі хрэсным ходам вакол храма, быў адслужаны малебен вялікамучаніцы Параскеве Пятніцы, з пропаведдзю выступіў Вячаслаў Лобец. Дарэчы, было што сказаць у гэты дзень і прыхаджанам: усе дзякавалі за створаную ў прыходзе атмасферу дабрыні і клопату пра бліжняга, за ўменне настаяцеля, нягледзячы на ўсе жыццёвыя цяжкасці, захоўваць сілу і веліч духа, праяўляць гаспадарлівасць у няпростых, але такіх патрэбных справах праваслаўных прыходаў Ушаччыны.

Храм невыпадкова знаходзіцца ля самай дарогі. Так ставілі ў даўніну невялікія капліцы Параскевы, якія і клікалі Пятніцамі, каб кожны падарожнік мог памаліцца Святой.

Так, пры яго непасрэдным кіраўніцтве і ўдзеле быў узведзены галоўны храм нашага раёна, адрамантаваны і добраўпарадкаваны памяшканні пад сельскія. І нават у арэхаўскім, прыход якога бацюшка ўзначаліў адносна нядаўна, зроблена многае. Так, быў перакрыты дах, устаноўлены новы паклонны крыж, заліты фундамент для будучага будынка нядзельнай школы, а нядаўна – як лепшы падарунак да храмавага свята – узведзены новыя купалы. Вядома ж, вялікую падтрымку ва ўсім гэтым аказваюць спонсары, прыхаджане і, канечне, надзейная памочніца айца Вячаслава – матушка Любоў.

Яшчэ больш спраў наперадзе: да 205-га юбілею храма, які будзе адзначацца ў наступным годзе, яго трэба давесці да ідэалу – як любіць і заўсёды робіць настаяцель. А значыць, у гэтае намоленае месца, любімае не толькі жыхарамі Арэхаўна, з задавальненнем будуць ісці памаліцца заступніцы сямейнага дабрабыту, паляводаў, жывёлы ад падзяжу, папрасіць Параскеву пазбавіць ад цяжкіх цялесных і душэўных хвароб.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *