Семинар-совещание с ответственными за идеологическую работу в трудовых коллективах прошел на Ушаччине

Общество

Семінар-нарада з адказнымі за ідэалагічную работу ў працоўных калектывах Ушаччыны прайшоў на мінулым тыдні на базе музея народнай славы. Абмеркаваны шэраг актуальных пытанняў.

Як адзначыў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама П.А.Алексяёнак, ідэолагам трэба ісці ў нагу з часам, арганізоўваць работу так, каб яна не адставала ад рэалій жыцця, бачыць сітуацыю на некалькі крокаў наперад. Ну а падобныя семінары гэта заўсёды дадатковыя веды па розных накірунках.
Вопытам работы па арганізацыі ідэалагічнай работы ў калектыве падзялілася намеснік галоўнага ўрача ЦРБ Н.В.Дрозд. Па выніках мінулага года калектыў стаў пераможцам у адпаведным раённым конкурсе і быў адзначаны на абласным узроўні.

Удзялілі на семінары ўвагу тэме ўвекавечвання памяці загінуўшых. На Ушаччыне 41 пахаванне воінаў і мірных ахвяр вайны. Усе памятныя месцы замацаваны за арганізацыямі раёна, якія на працягу года падтрымлівалі іх у належным стане, выдаткоўвалі на іх добраўпарадкаванне ўласныя сродкі.
Былі разгледжаны вынікі сацыялагічнага даследавання, якое летам праводзілася ў раёне. Абсалютную большасць рэспандэнтаў задавальняе жыццё на Ушаччыне. Сярод хвалюючых насельніцтва тэм – якасць дарог, гандлёвага і медыцынскага абслугоўвання.

Арганізацыя дзейнасці грамадскіх арганізацый і палітычных партый у працоўных калектывах, роля раённай газеты ў асвятленні грамадскага жыцця калектываў – закранулі і такія аспекты.

Была абмеркавана і яшчэ адна актуальная тэма, якую ідэолагі абавязкова агучаць і ў сваіх калектывах. Інтэрнэт сёння трывала ўвайшоў у наша жыццё. Аднак акрамя карысці сусветная павуціна можа прынесці праблемы. За распаўсюджванне, выраб, захоўванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Сёлета чацвёра ўшачан атрымалі штрафы за падпіску на экстрэмісцкія каналы, старонкі, размяшчэнне інфармацыі з іх у сваіх акаўнтах. Таму варта перагледзець свае падпіскі, выдаліць “ненадзейныя”. Са спісам матэрыялаў, прызнаных у Беларусі экстрэмісцкімі, можна азнаёміцца на сайтах Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства інфармацыі.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *