В Ушачах состоялось учредительное собрание по созданию Ушачской районной организации республиканского общественного объединения «Патриоты Беларуси»

Общество

Такога дэвізу прытрымліваецца рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Патрыёты Беларусі”. Яно з’явілася ў нашай краіне ў 2020 годзе і сёння налічвае ў сваіх радах ужо больш за 2500 чалавек. Сярод іх цяпер ёсць і ўшачане.

– Мы хочам паказаць, што Беларусь трэба шанаваць і любіць. Мы ганарымся нашай краінай. У кожным з нас ёсць мудрасць, смеласць, інтэлектуальны і творчы патэнцыял. Аб’яднаўшыся, мы разам будуем моцную краіну. Патрыятызм – не проста размовы пра тое, як мы любім Радзіму. Гэта штодзённая праца на яе карысць, – адзначыла старшыня абласной арганізацыі “Патрыёты Беларусі” Вольга Васільеўна Мацюсь, уручыўшы ва Ушачах членскія білеты актывістам.

Віцебская абласная арганізацыя была створана першай у рэспубліцы. Затым да яе далучыліся Магілёўская і Гомельская. У Прыдзвінні ўжо дзейнічаюць Наваполацкая, Полацкая, Сенненская, Лёзненская. У сераду на ўстаноўчым сходзе, які прайшоў у музеі народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Лабанка было прынята адзінагалоснае рашэнне аб стварэнні і Ушацкай. Старшынёй раённай арганізацыі “Патрыёты Беларусі” абрана галоўны захавальнік фондаў музея Дар’я Мілая. Таксама вызначаны састаў савета арганізацыі і кантрольна-рэвізійнай камісіі.

“Патрыёты Беларусі” ў многіх асацыіруюцца з маштабнымі аўтапрабегамі “За адзіную Беларусь” і акцыяй “Сімвал адзінства”. Насамрэч грамадская арганізацыя рэалізуе і шмат іншых праектаў. Напрыклад, “Захаваем гісторыю”: на тэрыторыі Беларусі каля 40 тысяч памятных месцаў часоў Вялікай Айчыннай, і яго мэта – аблічбаваць і сабраць усю інфармацыю на адным інфармацыйным рэсурсе SAVEHISTORY.BY. У 2022 годзе ў розных кутках краіны ўстаноўлены 1062 шыльды з QR-кодамі.
Нікога не пакіне раўнадушным дабрачынны праект “Побач з намі”, які ставіць на мэце аказанне дапамогі і падтрымку ўсім, каму яна патрэбна. Гэта дзеці, што засталіся без бацькоў, пажылыя, адзінокія, цяжкахворыя людзі, якія змагаюцца за сваё жыццё.

Выпускаюць “Патрыёты” і кніжныя закладкі для школьнікаў, якія змяшчаюць кароткія, але ёмістыя факты пра вялікія подзвігі і герояў нашай зямлі, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, памятныя месцы. Да слова, ёсць на адным з выпускаў і ўшацкі “Прарыў”.

Развіваюць і прамысловы турызм. Разам з “Патрыётамі Беларусі” можна пабываць з экскурсіяй на фабрыках, заводах, наведаць сельгаспрадпрыемствы і фермерскія гаспадаркі.

На сайце рэспубліканскага аб’яднання можна падрабязней даведацца пра ўсе праекты, якіх каля 20, знайсці шмат іншай інфармацыі, а таксама падаць заяўку на ўступленне ў аб’яднанне, якое, дарэчы, не гоніцца за колькасцю членаў, да яго далучаюцца сапраўдныя патрыёты па закліку сэрца.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *