Накануне профессионального праздника прошло чествование лучших работников культуры Ушачского района

Общество

Менавіта так абазначылі сваё прафесійнае свята культработнікі, якія сабраліся ў мінулую пятніцу на святочную імпрэзу. А каб гэты дзень стаў для іх сапраўды выхадным – канцэртнымі нумарамі іх віншаваў калектыў Глыбоцкай дзіцячай школы мастацтваў.

Ды і для таго, каб цікава адпачыць, паклапаціліся загадзя. Ажыўленую рэакцыю залы выклікаў прагляд відэароліка з сюжэтаў, знятых падчас святаў вёсак і іншых мерапрыемстваў. Зманціравалі і віншаванні, якія адрасавалі святочным людзям калектывы арганізацый Ушаччыны.

Вельмі многа ў гэты дзень было персанальных віншаванняў. Граматы і падзякі раённага ўзроўню шматлікай кагорце культработнікаў уручыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Наталля Мікалаеўна Марковіч. Яна ж трымала і першае віншавальнае слова, якое працягнула начальнік сектара культуры райвыканкама Лідзія Міхайлаўна Шкаруба. І зноў на сцэну за лістамі падзякі сектара падымаюцца супрацоўнікі дзіцячай школы мастацтваў і Дома рамёстваў, раённага цэнтра, музея, бібліятэк. Гэта агульнае свята такіх розных па спецыфіцы заняткаў людзей, якіх аб’ядноўвае захаванне народных традыцый, асветніцкая і выхаваўчая дзейнасць. Нядзіўна, што практычна поўнасцю была запоўнена зала. Прыйшлі як працуючыя, так і ветэраны галіны. Салодкі бонус падрыхтаваў для апошніх лідар прафсаюзнай арганізацыі работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму М.В.Дрозд – стол, за якім прыгадалі разам сумесную працу. А канцэртмайстару ДШМ Ангеліне Вялюга, майстру-метадысту Дома рамёстваў Крысціне Дзярабінай і мастаку-афармляльніку цэнтра культуры Анастасіі Бондар – маладым спецыялістам, што зусім нядаўна папоўнілі рады культустаноў, Марына Валер’еўна ўручыла падарункавыя сертыфікаты.

Ну а святочны канцэрт аказаўся для культработнікаў яшчэ і “ўзгадненнем гадзіннікаў”, бо не проста слухалі яго віноўнікі ўрачыстасці, а “пераносілі на сябе”, параўноўвалі. Бачыць, чым жывуць калегі – абавязковы складнік іх дзейнасці.

Вольга Караленка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *