Вельмі крыўдна, калі ў назапашаных на зіму сухафруктах выяўляецца няпрошаная жыўнасць – фруктовая моль. Каб гэтага не адбылося і запасы засталіся цэлымі, можна іх закансерваваць.
У працэсе сушкі кладзіце сухафрукты ў слоікі пад капронае вечка. Калі ж сезон скончыцца, высыпце ўсё на бляху, уважліва агледзьце і пастаўце ў духоўку з тэмпературай 250-280 градусаў на 4-5 хвілін. Гэта робіцца для таго, каб знішчыць любую жыўнасць, якая зарадзілася за лета.
Прапараную сумесь крыху астудзіце, перасыпце ў слоікі любога літражу і закруціце бляшанымі вечкамі. У такім выглядзе сухафрукты могуць захоўвацца некалькі гадоў пры пакаёвай тэмпературы. Пры гэтым іх водар не зменшыцца.