«В мире самоцветов»

Общество

Так называецца выстава-ярмарка, якая ў цяперашні час працуе ў музеі народнай славы. Яна поўнасцю апраўдвае сваю назву і не дзіўна, што зацікавіла ўшачанак яшчэ да адкрыцця. Тут прадстаўлена мноства жаночых упрыгожанняў, разнастайная біжутэрыя, прыцягваюць увагу сувеніры з натуральных камянёў. Вочы разбягаюцца ад шматколернасці і прыгажосці прадукцыі. Прадаюцца і іншыя карысныя рэчы, як, напрыклад, чаі ад розных хвароб.
Вопыт папярэдніх гадоў паказаў, што падобныя выставы-ярмаркі карыстаюцца папулярнасцю і праходзяць паспяхова, таму сёлета ўладальнікі выставы зноў прыехалі ва Ушачы. У першы ж дзень дэманстрацыі ў выставачнай зале музея было мнагалюдна, жанчыны паспяшаліся паглядзець, ацаніць і выбраць штосьці для сябе. Пайсці адтуль без пакупкі сапраўды цяжка, як і зрабіць выбар. Як адзначылі першыя наведвальнікі, і цэны на прадстаўленую прадукцыю адносна невялікія. Прычым, заўважана, што выстава цікавая для розных узроставых катэгорый, яна дае выдатную магчымасць парадаваць сябе новым упрыгожаннем або набыць камусьці падарунак. Паспяшайцеся наведаць выставу-ярмарку і вы, бо дзейнічае яна толькі да 20 ліпеня.
В.ПОЛАЗАВА 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *