Незаконная рыбалка

Общество Экология

 

Групай Полацкай міжраённай інспекцыі сумесна з інспектарам-дзяжурным Полацкага аддзела Дэпартамента аховы і дзяржінспектарам Полацкага ўчастка дзяржаўнай інспекцыі маламерных суднаў праводзіўся чарговы прыродаахоўны рэйд на тэрыторыі Ушацкага раёна. У 20.00 на возеры Чарсцвядскае, непадалёк ад вёскі Рог, выяўлены факт незаконнай здабычы рыбы жыхарамі Ушацкага раёна А.Фамёнкам, А.Лёлям і М.Александровічам. Названыя грамадзяне ажыццяўлялі лоўлю рыбы забароненымі прыладамі рыбалоўства – шасцю сеткамі агульнай працягласцю 423 метры. Такім чынам яны здабылі рыбы агульнай вагой 47,2 кілаграма. Сярод незаконна здабытай рыбы было 37 шчупакоў, 38 ляшчоў, карасі, плоткі, акунь. Сума прычыненых страт склала 5 мільёнаў 257 тысяч рублёў. У затрыманых былі адразу адабраны сеткі, рыба, ледабур, спінінг. На месца затрымання была выклікана следча-аператыўная група Ушацкага РАУС. Па фактах парушэння прыродаахоўнага заканадаўства была ўзбуджана крымінальная справа.

Нядаўна ў Лепелі прайшло судовае пасяджэнне па разгляду гэтай справы. А.Фамёнак, А.Лёля, М.Александровіч прызнаны вінаватымі ў незаконнай здабычы рыбы, якая пацягнула прычыненне страты ў асабліва буйных памерах, і на падставе часткі 4 артыкула 281 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь кожнаму з іх назначана пакаранне ў выглядзе аднаго года пазбаўлення волі.

У адпаведнасці з артыкулам 77 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь да названых грамадзян прыменена адтэрміноўка выканання прыгавору на адзін год.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *