Чем удивят любителей книг в столице Дня письменности

Культура

Беларускія кнігавыдаўцы расказалі пра падрыхтоўку да ХХХ, юбілейнага Дня беларускага пісьменства на прэсс-канферэнцыі, якая адбылася ў Доме прэсы ў Мінску. За яе прамой трансляцыяй мы з цікавасцю назіралі на You Tube-канале.

Дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алесь Бадак адзначыў, што у час святкавання Дня беларускага пісьменства добрай традыцыяй стала прэзентаваць кнігі класікаў-юбіляраў. Так, у 2021 годзе “Мастацкая літаратура” прадставіла новыя выданні кніг Івана Шамякіна, ў 2022 годзе – Янкі Брыля і Максіма Танка. У гэтым годзе спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Янкі Маўра, яго выдатныя творы ў новым выданні чытачы таксама змогуць убачыць на Дне беларускага пісьменства. Побач з Янкам Маўрам у жыцці часта ставяць імя народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа: вядома, што дачка Маўра і сын Коласа пабраліся шлюбам. Іх нашчадкаў – унукаў і праўнукаў – чакаюць у Гарадку на Дзень беларускага пісьменства. У гэтым годзе, дарэчы, спаўняецца 90 гадоў з даты завяршэння Якубам Коласам паэмы “Новая зямля” – шэдэўра беларускай літаратуры. Гэтае выданне таксама цікава будзе пабачыць пад новай вокладкай у руках яго прамых патомкаў.

Дырэктар выдавецтва “Беларусь” Вікторыя Філіпкова расказала, што да Дня беларускага пісьменства заўсёды рыхтуюць выданні кніг, звязанных з мясцовасцю, дзе праводзіцца нацыянальнае свята. Выдавецтва “Беларусь” падрыхтавала яркі каляровы фотаальбом “Гарадоцкі край”, прысвечаны прыгожым маляўнічым мясцінам Гарадоччыны з іх апісаннем на беларускай, рускай і англійскай мовах. Прэзентацыя фотаальбома адбудзецца 2 верасня. Іншыя выдавецтвы таксама падрыхтавалі кнігі, прысвечаныя гарадоцкай зямлі. Якія – чытачы змогуць даведацца на Дне беларускага пісьменства.

Генеральны дырэктар выдавецтва “Белкніга” Уладзімір Матусевіч адзначыў, што на кніжнай выставе ў сталіцы Дня беларускага пісьменства можна будзе знайсці кнігі на любы густ: гістарычныя, краязнаўчыя, дзіцячыя, вучэбна-метадычныя, навуковыя, сучасных аўтараў і класікаў літаратуры. А таксама публіцыстычную літаратуру ў рамках новага праекта «Бацькаўшчына. У пошуках страчанага», які рэалізуе Міністэрства інфармацыі, Саюз пісьменнікаў Беларусі, “Белкніга” і выдавецкі дом “Звязда”.

У Гарадку адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў дзіцячага конкурса “Жывая класіка”. Гэты конкурс дае моладзі напрамак для творчага развіцця, не толькі яго пераможцы, але і многія ўдзельнікі становяцца потым студэнтамі Акадэміі мастацтваў, паступаюць на факультэт журналістыкі, так ці іначай звязваюць сваё жыццё з беларускім словам.

Вялікай дэлегацыяй (не толькі пісьменнікі і паэты) прыбудуць у Гарадок прадстаўнікі Брэсцкай вобласці, і не проста так: у наступным годзе сталіцай Дня беларускага пісьменства стануць Івацэвічы – горад на Брэстчыне.

Источник: vitbichi.by



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *