Будни и праздники налоговой инспекции

К профессиональному празднику

Штогод у другую нядзелю ліпеня падатковая служба краіны адзначае сваё прафесійнае свята.
Падатковая палітыка з’яўляецца неад’емнай часткай сацыяльна-эканамічнай палітыкі краіны і таму развіваецца і змяняецца разам з прыярытэтамі дзяржавы. За апошнія гады адменена звыш пятнаццаці рознага рода падаткаў і збораў, укаранёна і паспяхова функцыяніруе сістэма электроннага дэкларыравання. Цяпер без наведання падатковай установы плацельшчыкі могуць прадстаўляць падатковыя дэкларацыі, накіроўваць заяву аб выдачы даведкі аб наяўнасці або адсутнасці запазычанасці перад бюджэтам, пераносе тэрміну правядзення планавай праверкі, заліку або вяртанні залішне ўплачаных сум і іншае.
Асноўным накірункам дзейнасці падатковай службы на цяперашнім этапе з’яўляецца выяўленне, папярэджанне і спыненне падатковых правапарушэнняў. 
За 2010 год работнікамі інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Ушацкім раёне праведзена 159 падатковых праверак, у 154-х выпадках устаноўлены парушэнні падатковага і іншага заканадаўства, за 6 месяцаў гэтага года парушэнні выяўлены пры правядзенні ўсіх 85 праверак.
Дадаткова па выніках кантрольных мерапрыемстваў паступіла ў бюджэт за 2010 год 236,8 мільёна рублёў, сёлета за першае паўгоддзе – 117,3 мільёна рублёў.
За гэтымі лічбамі стаіць нялёгкая штодзённая праца работнікаў нашага калектыву. Усіх іх аб’ядноўвае працавітасць, упартасць, настойлівасць, высокі прафесіяналізм. Пра кожнага з работнікаў можна гаварыць толькі цёплыя словы. Самае галоўнае, што сярод нас няма раўнадушных.

Штогод за дасягнутыя паказчыкі асобныя члены калектыву адзначаюцца абласной падатковай інспекцыяй: узнагароджваюцца Ганаровай граматай, абвяшчаюцца ўдзячнасці. Вось і сёлета напярэдадні свята за добрасумленную працу, асабісты ўклад у агульныя вынікі працы ўдзячнасць начальніка інспекцыі МПЗ па Віцебскай вобласці Т.А.Мясаедавай аб’яўлена начальніку аддзела падаткаабкладання фізічных асоб Н.П.Закрэўскай, якая ўзначальвае гэты аддзел на працягу двух гадоў. Нават за такі перыяд значна палепшыліся паказчыкі яго работы.
Добра спраўляюцца са сваімі абавязкамі намеснік начальніка інспекцыі – начальнік аддзела кантролю за юрыдычнымі асобамі А.Я.Мацюшэнка і яе непасрэдныя падначаленыя. Напрацаваны вопыт работы, ёсць адказнасць у прадстаўнікоў аддзела ўліку падаткаў і эканамічнага аналізу, а перш за ўсё ў яе начальніка Л.Г.Прашкевіч. Таму ёсць прагрэс у паказчыках.
Згуртаванасці калектыву садзейнічае час сумеснай работы ад дзесяці да дваццаці гадоў.
Кожны ў нас прафесійна падрыхтаваны, дасведчаны, няма цякучасці кадраў.
Нядаўна прадстаўнікі нашага калектыву Н.П.Закрэўская і юрыст В.І.Латочка ўдзельнічалі ў абласным конкурсе прафесійнага майстэрства. Сёлета мы паспяхова выступілі на спартыўных спаборніцтвах, наогул заўсёды нашы работнікі актыўныя ў такіх справах. Мы замацаваны за вёскай Глінішча, пачалі работу па дапамозе сельскім жыхарам у добраўпарадкаванні тэрыторыі. Тут асаблівая роля нашага вопытнага вадзіцеля А.І.Каваленкі.
Трэба сказаць, калектыў працуе ў палепшаных умовах: не прайшло і года, як закончыўся рамонт у памяшканні. Гэта садзейнічае рабочай атмасферы кожнага на сваім месцы. З’явілася свая актавая зала.
Заўтра наша прафесійнае свята. Няхай поспех садзейнічае справам, у дамах і сем’ях пануе разуменне і згода, у душах – радасць і гармонія. Са святам, паважаныя калегі!
Л.МЯДЗВЕДЗЕВА,
начальнік інспекцыі Міністэрства
па падатках і зборах па Ушацкім раёне.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *