14 снежня 2009 года рэйдавай групай Полацкай МРІ праводзіліся прыродаахоўныя мерапрыемствы ў паляўнічых угоддзях Ушацкай раённай арганізацыйнай структуры Рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”. На тэрыторыі Лутаўскай паляўнічай дачы ў лясным масіве знойдзены чатыры шкуры і ўнутранасці дзікіх кабаноў. На месца была адразу выклікана следча-аператыўная група Ушацкага РАУС. Пры аглядзе шкур кабаноў былі знойдзены сляды агнястрэльных раненняў. Агульная сума страт склала 8 мільёнаў 400 тысяч рублёў.
У ходзе разбору быў устаноўлены шэраг падазроных асоб, якія маглі мець дачыненне да гэтага незаконнага палявання. Вядома, што яны ажыццяўлялі паляванне 13 снежня па адной пуцёўцы, выдадзенай Ушацкай РАС РДГА “БТПР”, і ўсяго па адной ліцэнзіі на здабычу кабана.
Зараз сумесна з работнікамі ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама працягваецца праверка па факту браканьерства і дакладна ўстанаўліваюцца ўсе дзеючыя асобы незаконнага палявання.