Беларусбанк: всё для удобства людей

Зваротная сувязь Общество

“Прамая лінія” з дырэктарам цэнтра банкаўскіх паслуг №221 філіяла №216 ААТ ”ААБ “Беларусбанк” У.Г.АЎДОШКАМ праводзілася ў канцы чэрвеня. І не было ніякіх сумненняў, што нашы чытачы скарыстаюцца магчымасцю атрымаць адказы на хвалюючыя іх пытанні.

– Якія ўмовы датэрміновага пераафармлення банкаўскіх укладаў?
– Пры датэрміновым закрыцці ўсіх відаў укладаў, у тым ліку, калі прыём спынены, і пераафармленні на дзеючыя тэрміновыя ўклады выплата даходу робіцца па працэнтнай стаўцы, дзеючай на дату пераафармлення.
– Узяў крэдыт у замежнай валюце, зараз пры курсе, які вырас, складана яго гасіць. Ці ёсць нейкія змены для фізічных асоб?
– Так. Па-першае, працэнтныя стаўкі на крэдыты, якія выдаваліся фізічным асобам на набыццё нерухомасці і спажывецкія патрэбы, зніжаны да 10 працэнтаў гадавых. Па-другое, вы можаце напісаць пісьмовую заяву ў банк і падоўжыць тэрмін вяртання крэдыту: на фінансаванне нерухомасці – на 5 гадоў, на спажывецкія патрэбы – на 3. Такім чынам зменшыцца фінансавая нагрузка.
– Сын вучыцца ў Расіі, як набыць валюту, якая патрэбна на аплату вучобы і пражыванне?
– Такая сітуацыя прадугледжана, мы можам заказаць валюту, аднак толькі ў суме, якая будзе пацверджана дакументальна, у даным выпадку – дагаворам з ВНУ і рахункам на аплату (можам адразу пералічыць), а таксама суму на пражыванне.
– Мы, маладая сям’я, стаім на чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў, хочам пабудаваць дом. Ці выдаюцца зараз ільготныя крэдыты?
– З 1 чэрвеня пакуль што не. Вы, пэўна, чулі, што зараз урадам пераглядаецца сістэма льготнага крэдытавання. Банк жа ў 2011 годзе выканаў нават павышаныя абавязкі, у тым ліку за ўласныя рэсурсы, па льготным крэдытаванні будаўніцтва жылля. Зараз прымаем дакументы толькі ад мнагадзетных сямей і для поўнага фарміравання і завяршэння будаўніцтва жыллёва-будаўнічых кааператываў.
– У свой час сталі ўдзельнікамі сістэмы будзберажэнняў, каб пабудаваць кватэру. Пры такой стаўцы рэфінансавання мы не зможам гэтага зрабіць.
– Банкам прынята рашэнне аб устанаўленні працэнтнай стаўкі па заключаным крэдытным дагаворы ў памеры сярэдняўзвешанай стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка РБ за перыяд з месяца заключэння дагавора жыллёвых зберажэнняў па месяц, які папярэднічае месяцу заключэння крэдытнага дагавора, павялічанай на адзін працэнтны пункт. Напрыклад, у цяперашні час стаўка рэфінансавання, павялічаная на 1 працэнтны пункт – 19 працэнтаў, а з улікам сярэдняўзвешанай, калі дагавор жыллёвых зберажэнняў заключаны ў жніўні 2006 года, а крэдытны дагавор у лютым 2010, адпаведна памер працэнтнай стаўкі пры заключэнні дадатковага пагаднення складзе 12,5 працэнта.
– Ці можна заказаць пластыкавую картку для дзіцяці?
– Так. “Беларусбанкам “ для дзяцей узростам ад 10 да 18 гадоў выпускаюцца спецыяльныя карткі з індывідуальным дызайнам “БелКарт-М “Дзіцячая” — яна з’яўляецца дадатковай да картрахунка бацькоў і выдаецца па іх заяве. Тэрмінам на 1 год гэта будзе каштаваць 17 тысяч, на два гады – 25.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *