Накануне профессионального праздника в Ушачах чествовали строителей

К профессиональному празднику Общество

Ушацкая ПМК-66 – прадпрыемства са слаўнай і працяглай гісторыяй: сёлета спаўняецца 65 год з моманту яго заснавання. На рахунку арганізацыі шмат вытворчых здзяйсненняў, і хоць зараз яна перажывае няпростыя часы, нашы будаўнікі па-ранейшаму прыкладаюць усе сілы, каб населеныя пункты Ушаччыны прырасталі новабудоўлямі.

Менавіта пра гэта казаў у сваёй віншавальнай прамове на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды прафесійнага свята будаўнікоў намеснік старшыні райвыканкама Д.П.Цімафееў. Па добрай традыцыі ў час імпрэзы прагучалі прозвішчы літаральна ўсіх цяперашніх і былых работнікаў ПМК-66. Першымі ж на сцэну ўзняліся Аляксандр Вітальевіч Касіч і Мікалай Мікалаевіч Грыневіч, якім Дзмітрый Пятровіч уручыў Ганаровыя граматы раённага ўзроўню. Была таксама адзначана праца муляра Мікалая Сяргеевіча Маккавеева, слесара па рамонце аўтамабіляў Аляксея Васільевіча Ледніка, стропальшчыка Сяргея Уладзіміравіча Дзегцярова і вадзіцеля Аляксандра Ільіча Лаюшкі – граматы арганізацыі ім уручыў цяперашні яе кіраўнік Мікалай Паўлавіч Грыневіч. Прыгадалі са сцэны Васіля Васільевіча Сісковіча, Генадзя Васільевіча Зелянко, якія прысвяцілі прадпрыемству больш двух дзясяткаў год, іншых іх калег, што маюць значны будаўнічы стаж. А вось у маладых спецыялістаў Яраслава Ліпаўкі, Уладзіслава і Валерыі Міхаль ён пакуль зусім непрацаглы, але адміністрацыя спадзяецца, што пасля адпрацоўкі яны застануцца на прадпрыемстве, як зрабілі гэта нядаўнія навічкі Дзмітрый Апёнак і Кацярына Калітуха.

Было вельмі прыемна бачыць у зале многіх былых работнікаў арганізацыі, кожнаму з якіх вядучыя імпрэзы адрасавалі цёплыя словы за гады плённай дзейнасці. “Вялікі дзякуй за цудоўны канцэрт, за душэўныя песні нашай маладосці, за памяць і павагу да справы, якой мы прысвяцілі жыццё”, – выказалі агульныя меркаванні ветэраны працы Вера Пятроўна Кандакова і Валянціна Дзмітрыеўна Какора. Ну а калі культработнік Аляксандр Грыневіч (у гэты вечар названае прозвішча на сцэне было самым папулярным!) выконваў песню “Будаўнік – прафесія нумар 1” – яе словы ахвотна падпявала ўся зала.

На здымку: В.Дрозд, В.Кандакова, В.Какора, З.Клубаева, Л.Альхоўка, Н.Прашковіч.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *