Выкіды ў паветра

Экология

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб ахове атмасфернага паветра”, раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ажыццяўляе пастаянны кантроль за выкананнем названага заканадаўства з боку прадпрыемстваў, арганізацый і грамадзян. Кантралюецца таксама выкананне планавых заданняў і мерапрыемстваў па скарачэнні выкідаў стацыянарнымі і перасоўнымі крыніцамі забруджвання, наладжаны кантроль за тэхнічным станам і захаваннем правілаў эксплуатацыі ўлоўнікаў пылу. У мінулым годзе ў раёне працавала 45 прамысловых, будаўнічых і іншых арганізацый, якія ажыццяўлялі выкід забруджваючых рэчываў у атмасферу са стацыянарных крыніц. За 2009 год у агульным аб’ёме ў атмасферу выкінута 411,105 тоны забруджваючых рэчываў на 5,029 тоны менш узроўню 2008 года. Найбольшага зніжэння выкідаў дасягнулі хлебазавод і санаторый “Лясныя азёры”.

Са 184 абследаваных у прайшоўшым годзе крыніц выкідаў 16 абсталяваны ўстаноўкамі ачысткі адпрацаваных газаў. За мінулы год на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна не выяўлена перавышэння нарматываў гранічна дапушчальных выкідаў.

Па выніках інспектарскай дзейнасці прадпрыемствам і арганізацыям выдадзена 34 акты-прадпісанні, накіраваныя на ўхіленне парушэнняў заканадаўства. На аўтамагістралях выбарачна праверана 319 аўтамабіляў на таксічнасць і 221 – на дымнасць, у 33 аўтамабіляў выяўлены парушэнні ГОСТаў.

В.КІСЕЛЬ,

начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *