Все хозяйства Ушачского района успешно справляются с выполнением госзаказа по сдаче маслосемян рапса

Сельское хозяйство

Усе гаспадаркі паспяхова спраўляюцца з выкананнем дзяржзаказу па здачы масланасення рапсу. Пры плане ў 500 тон рэалізавана 491 ці 94 працэнты. 

Першымі справіліся з заданнем “Сафійскія дары” і “Ільюшынскі”, за імі “Агра-Селішча” і “Глыбачаны”. На 66 і 67 працэнтаў адпаведна выкананы дзяржзаказ у “Дземенцы” і “Вялікадолецкім”.
Як паведаміла галоўны спецыяліст райсельгасхарча Л.М.Міхаль, прэтэнзій да якасці сыравіны ад Віцебскага маслаэкстракцыйнага завода не паступала, больш таго, прыёмшчыкі ішлі насустрач і бралі насенне рапсу з завышанай вільготнасцю. Гаспадаркі поўнасцю разлічыліся з авансамі, атрыманымі на заводзе пад пасяўную.

У засекі дзяржавы паступаюць і першыя тоны зерня. КУСГП “Глыбачаны” ў сераду накіравала машыну жыта на Аршанскі філіял “Віцебскхлебпрама”. Акрамя гэтага таварыства вызначана яшчэ тры, якія чакаюць ад ушачан харчовага збожжа – Полацкі малочны камбінат, Віцебскі мясакамбінат і Полацкі камбінат хлебапрадуктаў. Дзяржзаказ на харчовыя гатункі для раёна складае 2900 тон.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *