Ва Ушацкім раёне перавярнуўся лесавоз. Па інфармацыі ДАІ, аварыя адбылася 27 ліпеня каля 10 гадзін 10 хвілін на 78-м кіламетры аўтадарогі Р-113 “Сянно-Бешанковічы-Ушачы”, непадалёк ад вёскі Дубраўка.
Вадзіцель МАЗа з гружоным паўпрычэпам на закругленні дарогі ўлева не справіўся з кіраваннем, дапусціў занос – аўтапоезд перакуліўся. У выніку здарэння, на шчасце, ніхто не пацярпеў.
* * *
Вечарам чацвярга яшчэ адна аварыя адбылася ў вёсцы Сарочына – на перакрыжаванні прыгаданай вышэй трасы з Р-46 “Лепель-Полацк-мяжа Расійскай Федэрацыі”. Жыхарка Ашмян 1978 года нараджэння на аўтамабілі “Сітраен” не ўступіла дарогу “Мерсэдэс-Бенцу” з паўпрычэпам, які рухаўся па галоўнай дарозе, у выніку чаго дапусціла сутыкненне. З цялеснымі пашкоджаннямі жанчына дастаўлена ў Наваполацкую цэнтральную гарадскую бальніцу, вадзіцель фуры не пацярпеў.