Общественные организации БРСМ и Красный Крест проводят благотворительные акции по сбору средств и принадлежностей к новому учебному году

Общество

Штогадовую дабрачынную кампанію пад такой назвай з 1 жніўня па 15 верасня правядзе Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа. Арганізатары заклікаюць усіх неабыякавых падтрымаць сем’і з нізкім узроўнем даходу, у якіх няма магчымасці сабраць нашчадкаў да новага навучальнага года.

– Мэтавая дапамога будзе аказана найперш хлопчыкам і дзяўчынкам, якія маюць групу інваліднасці ці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Для кожнага сфарміруем набор з неабходнымі прыладамі. Гэта могуць быць рукзак, пенал, канцылярскія прыналежнасці, школьнае і спартыўнае адзенне, абутак. Удзячны ўсім, хто падтрымліваў акцыю ў папярэднія гады, і будзем рады кожнаму, хто далучыцца сёлета, – адзначыла старшыня Ушацкай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Наталля Мікалаеўна Глінская.

Паўдзельнічаць у дабрачыннай справе можна некалькімі спосабамі: зрабіць ахвяраванне праз сістэму АРІП па кодзе “222” ці перадаць загадзя набытыя рэчы па адрасе: в.Градзянец, вул.Цэнтральная, 3а. Кантактны тэлефон: 5-99-73.

*   *   *

Аналагічную акцыю пад назвай “У школу з “Добрым Сэрцам!” правядзе з 1 жніўня па 5 верасня Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Каб парадаваць юных землякоў з мнагадзетных, няпоўных сямей, якія трапілі ў цяжкую жыцццёвую сітуацыю, дастаткова набыць і прынесці любыя школьныя тавары ў раённы камітэт грамадскага аб’яднання па адрасе: г.п.Ушачы, вул.Ленінская, 14 (будынак КБА, 3 паверх). Тэлефон для даведак: 5-77-84.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *