Працоўнае лета працягваецца. На бягучым тыдні за праполку іглічных раслін у пітомніку ўшацкага лясгаса ўзяўся экалагічны студатрад “Патрыёты” імя Героя Савецкага Саюза Ф.Ф.Дуброўскага.
На гэты раз у складзе дружнай каманды, сабранай райкамам БРСМ, – 10 юнакоў і дзяўчат. Хтосьці ўпершыню атрымаў працоўную кніжку, а некаторыя – як, напрыклад, Алеся Бойчанка, якая стала камандзірам атрада, шчыруюць на адзначаных работах штогод. Актыўна далучыліся да школьнікаў і студэнты, выпускнікі ўстаноў адукацыі раёна. Пуцёўку ў працоўнае лета ў рамках урачыстасці на цэнтральнай плошчы райцэнтра ім уручыў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Пятровіч Цімафееў.
Названы студатрад будзе працаваць у пітомніку да канца ліпеня. Аднак і гэтага, упэўнены, будзе дастаткова, каб падзарабіць. Так, задзейнічаныя дагэтуль у лагеры “Турасполле” і на добраўпарадкаванні райцэнтра юнакі і дзяўчаты за 10 дзён атрымалі на рукі ў сярэднім па 100 рублёў.
Магчымасць накіраваць сваю энергію ў карысныя справы ў юнакоў і дзяўчат Ушаччыны ёсць заўсёды – падсобных работнікаў чакаюць, напрыклад, у ПМК-66, ну а пра мерапрыемствы і акцыі, што ладзіць райкам БРСМ, можна даведацца па тэлефоне 5-77-84.
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.