Более сотни гостей принял в этом году домик охотника в Мирном

Калейдоскоп

У адзін з самых аддаленых населеных пунктаў раёна на беразе маляўнічага возера Вятчанскае з задавальненнем едуць адпачыць як жыхары краіны, так і замежныя госці.

Здаецца, што тэрыторыя і ўмовы тут ідэальныя, але лясгас тым не менш кожны год што-небудзь удасканальвае ці як мінімум дабаўляе новыя архітэктурныя формы. Так, цяпер у двухпавярховым катэджы свабодна могуць размясціцца больш 10 чалавек, маецца кухня, гасціная, душавы пакой і поўны набор бытавых электрапрыбораў – ад мікрахвалевай печы да пральнай машыны. Той, хто тут бывае, абавязкова робіць фота з паляўнічымі трафеямі – незвычайны антураж ствараюць чучалы глушца, ваўка, лася і дзіка, арыгінальныя вырабы з дрэва, у тым ліку і мэбля. Асаблівы інтарэс у гасцей заўсёды выклікае лазня, сёлета яе вырашылі рэканструяваць і зрабіць яшчэ больш сучаснай і адначасова ўтульнай.

А на вялікай тэрыторыі двара так і хочацца прысесці на лавачку з грыбкамі, адпачыць у арыгінальных альтанках, абсталяваных адмысловым мангалам. Можна выйсці на пірс і з яго нырнуць у возера, пакатацца на лодцы ці пазагараць на плывучым пантоне. Акрамя гэтага, улічваючы тэматычны накірунак аб’екта адпачынку, гасцям прапануюць пабываць на глушцовым такавішчы, бабровым пасяленні і спецыяльных вышках назірання за жывёламі, ну і, канечне, наведаць сядзібу-музей П.Броўкі ў Пуцілкавічах. Трапіць на адпачынак на гэты турыстычны аб’ект можна як праз тураператараў, так і непасрэдна звярнуўшыся ў лясгас.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *