Места в санатории «Лесные озёра» забронированы уже до середины октября

Общество

Каля 230 гасцей з Расіі, Беларусі, Эстоніі адпачываюць зараз у нашай здраўніцы “Лясныя азёры”. Дарэчы, месцы ў санаторыі забраніраваны ўжо да сярэдзіны кастрычніка.

Да гэтага сезона жылы фонд здраўніцы папоўнілі тры камфартабельныя катэджы, у лячэбным корпусе адкрыўся яшчэ адзін касметалагічны кабінет. А нядаўна на пад’ездзе да санаторыя з’явілася новае асфальтавае пакрыццё. “Гэта доўгачаканая для нас падзея, за якую хочацца шчыра падзякаваць раённай уладзе, а таксама работнікам ДРБУ-105”, – адзначае дырэктар санаторыя Віктар Грынкевіч. Што яшчэ здзівіла пры наведванні санаторыя – дык гэта сакавітая зеляніна газонаў і пярэстая палітра кветнікаў. “Вы не ўяўляеце, колькі літраў вады і намаганняў персаналу санаторыя спатрэбілася сёлета для падтрымання жыцця раслін і захавання гэтай прыгажосці”, – падкрэслівае кіраўнік здраўніцы.

Гэтыя сонечныя дні многія адпачываючыя праводзяць на пляжы. “Першы раз прыехала ў “Лясныя азёры” гадоў 35 таму зусім маленькай. Дарэчы, у тыя часы мой тата ўдзельнічаў ва ўзвядзенні карпусоў, падвозіў сюды будматэрыялы. Амаль кожны год адпачывалі тут з бацькамі, а цяпер прыязджаем з мужам і дзецьмі”, – падзялілася з намі мінчанка Мая. Сустрэлі мы і нашых землякоў. “Магчыма, я рэкардсмен, паколькі адпачывала ў “Лясных азёрах” 14 разоў! Хочацца адзначыць, што здраўніца пастаянна развіваецца. Ды што там казаць, наш санаторый – самы лепшы!” – пераканана ўшачанка Ларыса Полазава. І з ёй цяжка не пагадзіцца!

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *