Направления в аграрные учебные заведения

Общество

Выбар прафесіі – адзін з самых адказных і складаных этапаў у жыцці кожнага маладога чалавека. З мноства прафесій неабходна зрабіць выбар адной, якая б адпавядала магчымасцям і была карыснай.

Штогод перад многімі сельгасарганізацыямі стаіць праблема недахопу кадраў. Што сёлета змянілася пры выдачы мэтавых накіраванняў і ў якія навучальныя ўстановы іх можна атрымаць, мы пацікавіліся ў галоўнага спецыяліста райсельгасхарча Ганны Генадзьеўны КАНДРАЦКАЙ.

– Як і ў мінулым годзе атрымаць мэтавае накіраванне могуць выпускнікі школ, якія вучыліся і пражывалі на працягу двух апошніх гадоў у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва меней 20 тысяч. Спіс навучальных устаноў, у якія можна атрымаць накіраванне, таксама не змяніўся. Гэта Гарадоцкі, Смальянскі, Лепельскі і Лужаснянскі каледжы, Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (Горкі), акадэмія ветэрынарнай медыцыны (Віцебск), Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (Мінск). Аднак не на ўсе факультэты і спецыяльнасці. Так, зараз выдаюцца мэтавыя накіраванні на наступныя спецыяльнасці: ахова раслін і каранцін, тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне (БДСА), ветэрынарная медыцына, заатэхнія (ветакадэмія), тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчых працэсаў, энергетычнае забеспячэнне сельскай гаспадаркі — 2 накіраванні (БАТУ), энергетычнае забеспячэнне (Гарадоцкі каледж), агранамія, ветэрынарная медыцына (Лужаснянскі каледж), кіраванне АПК, агранамія (Смальянскі каледж), меліярацыя і водная гаспадарка, тэхнічнае забеспячэнне меліярацыйных і водагаспадарчых работ (Лепельскі каледж). Аблсельгасхарч можа ўносіць карэктывы ў план выдачы мэтавых накіраванняў.

І яшчэ адно абавязковае патрабаванне – не меней 5 балаў у атэстаце па профільных прадметах. Нават пры вялікім жаданні абітурыента паступіць на сельскагаспадарчую спецыяльнасць, калі ў яго будзе, скажам, 4 балы, ён не можа атрымаць накіраванне.

Як і раней у ліку патрабаванняў – асэнсаваны выбар сельскагаспадарчай прафесіі. Як правіла, тых, хто прыходзіць за накіраваннем, добра ведаюць кіраўнікі гаспадарак (дапамагалі падчас летніх канікул, у гаспадарцы працуюць бацькі). Калі ж абітурыент невядомы, то пазіцыя яго высветліцца падчас субяседвання.

Пры заключэнні дагавора студэнт, які будзе вучыцца ў аграрнай навучальнай установе па мэтавым накіраванні, акрамя звычайнай стыпендыі на працягу вучобы атрымлівае дадатковую. Навучальная ўстанова пастаянна інфармуе заказчыка (гаспадарку) аб выніках вучобы і нават узгадняе пытанне па адлічэнні, калі такое паўстане. Усё робіцца дзеля таго, каб моладзь вярталася працаваць у гаспадарку.

В.ПОЛАЗАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *