Натарыяльныя дзеянні

Правовая консультация

Натарыяльныя дзеянні грамадзян – справа прыватная, а да таго ж і сакрэтная. Аднак, абагульняючы іх, можна прасачыць пэўныя тэндэнцыі, найбольш характэрныя для нашага раёна. Так, у 2009 годзе да загадчыка натарыяльнай канторы Жанны Леанідаўны КАВАЛЕНКА звярталіся для таго каб…

а на самой справе – не. – Ці адбыліся змены ў аплаце натарыяльных дзеянняў.

– Так, у 2009 годзе ўступілі ў сілу 50-працэнтныя льготы ў адносінах да пенсіянераў, інвалідаў, а таксама асоб, прызнаных недзеяздольнымі. Па гэтай прычыне было ўплачана на 5 мільёнаў 37 тысяч рублёў меней, чым у 2008 годзе. А на 244 натарыяльныя дзеянні грамадзяне былі наогул вызвалены ад дзяржпошліны.

Гутарыла В.КАРАЛЕНКА.

– Хачу адразу назваць агульную колькасць натарыяльных дзеянняў – 920. Самым распаўсюджаным было афармленне спадчынных правоў — выдадзена 343 пасведчанні аб праве на спадчыну. На другім месцы — здзелкі па адчужэнні нерухомасці – 168, у тым ліку 2 – зямельныя ўчасткі, якія знаходзіліся на праве прыватнай уласнасці, 1 – нерухомасць з прыватнай зямлёй, 138 – без зямлі ці на праве пажыццёвага спадчыннага карыстання і 27 кватэр. Таксама было заверана 41 завяшчанне, 112 даверанасцяў, 6 правоў на долю маёмасці, нажытай у шлюбе, заверана 86 подпісаў і іншыя натарыяльныя дзеянні.

– Што ў асноўным прадаецца і купляецца?

– Усё. Ідзе пакупка кватэр у гарпасёлку, жылых дамоў у сельскай мясцовасці, асабліва ў маляўнічых месцах. Прычым, гэта не толькі дамы, але і кватэры, як напрыклад, у вёсцы Іллюшына. З прыведзеных вышэй лічбаў бачна, што выкупленай зямлі пакуль нямнога.

– Чым адрозніваўся ад 2008-га мінулы натарыяльны год?

– Напрыклад, стала больш пасведчанняў аб праве на долю маёмасці, атрыманай у шлюбе. Мяркую, што гэта з-за таго, што праз газету растлумачылі пра дзеянне, аб якім многія наогул не ведалі. Па-другое, не было ні адной здзелкі па адчужэнні транспартнага сродку, гэта тлумачыцца тым, што адбылося спрашчэнне працэдуры пераафармлення, зараз паўнамоцтвы засведчання дагавораў адчужэння маюць МРЭА, дзе хутчэй і галоўнае, танней, можна перааформіць правы на аўто. Была вынесена і адна пастанова аб адмове аб здзяйсненні натарыяльнага дзеяння. Гэта не навіна, здараецца і такое, калі людзі мяркуюць, што маюць права, напрыклад, на спадчыну,а на самой справе – не.

– Ці адбыліся змены ў аплаце натарыяльных дзеянняў.

– Так, у 2009 годзе ўступілі ў сілу 50-працэнтныя льготы ў адносінах да пенсіянераў, інвалідаў, а таксама асоб, прызнаных недзеяздольнымі. Па гэтай прычыне было ўплачана на 5 мільёнаў 37 тысяч рублёў меней, чым у 2008 годзе. А на 244 натарыяльныя дзеянні грамадзяне былі наогул вызвалены ад дзяржпошліны.

Гутарыла В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *