Кормозаготовка в «Райагросервисе»

Общество Сельское хозяйство

У самай вялікай гаспадаркі, зразумела, самы вялікі аб’ём корманарыхтоўкі. Сёлетні сезон для “Райаграсэрвіса” – не выключэнне. Каб поўнасцю забяспечыць кармамі 3 тысячы 976 галоў жывёлы, неабходна нарыхтаваць больш 13 тысяч тон сенажу, 14600 сіласу і амаль 450 тон сена. Усё неабходна зрабіць у аптымальныя тэрміны. Працаўнікі гаспадаркі прывычныя да напружанага тэмпу і заўсёды спраўляюцца з такімі няпростымі задачамі. Ну а старанных работнікаў “Райаграсэрвіса” ўжо добра ведаюць многія ў раёне, бо яны пастаянныя перадавікі на ўсіх сельскагаспадарчых работах. Тут смела давяраюць адказныя ўчасткі маладым механізатарам, бо не сумняваюцца, што яны абавязкова справяцца. Сцяпан Басак, напрыклад, у мінулым годзе нарыхтаваў кармоў больш за ўсіх у раёне і стаў пераможцам раённага спаборніцтва. Сёлета таксама нарыхтоўвае кармы на сваім КВК-800. Дарэчы, у гэтым годзе якраз перад пачаткам корманарыхтоўкі гаспадарка атрымала яшчэ такі ж высокапрадукцыйны кормаўборачны камбайн, што значна паскорыла тэмпы правядзення работ.

Уборку траў першым укосам вядуць, выкарыстоўваючы кожную спрыяльную хвіліну, магчымасць адпачыць з’яўляецца калі толькі падчас абедаў. Усе занятыя на корманарыхтоўцы два разы на дзень забяспечваюцца гарачым харчаваннем.

Сам жа працэс добра знаёмы і адладжаны. Працуюць касілкі, граблі, праз пэўны час услед ім ідуць кормаўборачныя камбайны і тэхніка, якая адвозіць зялёную масу. Пры такіх тэмпах хутка закладваюцца сянажныя траншэі. Пры гэтым выконваюцца ўсе тэхналогіі, каб атрымаўся якасны корм, ад якога ў будучым будуць залежыць ужо жывёлагадоўчыя паказчыкі. За якасцю сочаць як спецыялісты гаспадаркі, так і раённая ветэрынарная служба.

Нядаўнія дажджы прыпынілі нарыхтоўку сена, але пры спрыяльным надвор’і яно хутка будзе высушана.

У тым, што гаспадарка будзе з неабходнай колькасцю якасных кармоў, можна не сумнявацца, бо для гэтага ёсць усе перадумовы – магутная і добра падрыхтаваная тэхніка, адказныя работнікі і іх жаданне працаваць.

В.ПОЛАЗАВА.
На здымку:Л.Грыневіч, С.Басак, К.Казакевіч.

 

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *