Молодому механизатору Дмитрию Бураку все работы по плечу

Образование и молодежь

Адказны і сумленны, заўсёды выдатна выконвае даручаную справу, трымае тэхніку ў належным стане, добразычлівы і дысцыплінаваны. Так з гордасцю гавораць у калектыве ААТ “Ільюшынскі” пра маладога механізатара Дзмітрыя Аляксандравіча Бурака. Не кожнае сельгаспрадпрыемства можа пахваліцца такімі маладымі кадрамі. Дзмітрый працуе ў гаспадарцы з 2000 года, за гэты час паспеў набрацца вопыту і зведаць усе нюансы працы. З дзяцінства цікаві-ўся тэхнікай, тым больш было ў каго пераймаць вопыт – бацька працаваў вадзіцелем. Сёння яму смела давяраюць любую работу і ведаюць, што Дзмітрый бездакорна справіцца з ёй. Працоўны дзень, які пачынаецца рана, а заканчваецца познім вечарам, праходзіць за рулём трактара МТЗ-3022. Вясной, напрыклад, уносіў мінеральныя угнаенні і стаў пераможцам у спаборніцтве сярод маладых механізатараў, занятых на вясенне-палявых работах. Дзмітрый выканаў аб’ём работы намнога большы, чым маладыя калегі з раёна, ды і ўжо вопытныя работнікі. У час цяперашняга “зялёнага жніва” заняты на касьбе, і зноў яго прозвішча не зыходзіць з першых пазіцый Дошкі гонару – скасіў амаль 600 гектараў.
Родам Д.Бурак з Ільюшына, тут жа застаўся працаваць. Гаспадарка выдзеліла аднаму з лепшых работнікаў новы дом, дзе штодня з работы яго чакаюць любячая жонка і двое дзетак.
На здымку: флажок перадавіку ад кіраўніцтва гаспадаркі. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *