Прыемная навіна для тых, хто шукае работу. На Ушаччыне павялічылася не толькі колькасць арганізацый, у якія зараз можна ўладкавацца (на сённяшні дзень – 46), але і непасрэдна вакансій (181), прычым, па самых розных – у тым ліку рабочых – спецыяльнасцях.
У ліку навінак – пасады дырэктара Ушацкай сярэдняй школы, повара ў гэтай жа навучальнай установе, страхавога агента ў прадстаўніцтве Белдзяржстраха, вядучага агранома ў раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін, лабаранта ў Арэхаўскай сярэдняй школе, бібліятэкара аддзела абслугоўвання і інфармацыі ў раённай бібліятэцы імя Е.Лось, а таксама прыбіральшчыка памяшканняў, слесара-рамонтніка, кантралёра якасці прадукцыі і тэхналагічнага працэсу, швачкі ў філіяле ААТ “Магатэкс”.
Нямала вакансій і ў іншых арганізацыях раёна. Заработная плата вагаецца ад 554 да 3908 рублёў за стаўку. Падрабязнасці – па нумарах 5-88-57, 5-73-51, а таксама на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама.
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.