Дзеці нашы растуць вельмі хутка. А мы ў чарадзе будзённых спраў часам забываемся проста палюбавацца на сваіх гарэзнікаў і парадавацца, што яны ў нас ёсць. І першы дзень лета даў дарослым такую магчымасць, ну а для дзяцей падрыхтаваў безліч эмоцый і забаў.
Той, хто прыдумаў адзначаць Міжнародны дзень абароны дзяцей 1 чэрвеня, дакладна меў рацыю – хіба ў кагосьці можа быць кепскі настрой, калі наперадзе тры летнія месяцы! Аншлагу падчас святочнага канцэрта ў зале цэнтра культуры пазайздросцілі б і эстрадныя зоркі: бацькі і дзядулі з бабулямі загадзя займалі месцы, каб не прапусціць выступленняў сваіх малышоў. І трэба сказаць, што нумары выхаванцаў дзіцячых садкоў і школы мастацтваў былі вельмі дастойнымі. Так, сапраўдны харэаграфічны міні-мюзікл па матывах казкі пра ваўка і семярых казлянят паказалі малышы з сада №3. Праўда, воўк у іх быў ужо надта абаяльны – такому дакладна ўсе дзверы адчыняць! А з дэкламацыяй байкі пра ката і повара, якую выдала васьмігадовая Карына Іванова, можна смела ісці на іспыты ў тэатральны інстытут! “Матроскі танец мы з Веранікай Васільеўнай рэпеціравалі аж чатыры дні!” – паведаміла нам сакрэт сцэнічнага поспеху выхаванка другога садка Арына Гаўрылюк. Сваё першае інтэрв’ю “раёнцы” бойкая дзяўчынка давала пасля канцэрта ў скверы, разглядаючы разгорнутыя тут выставы, і прызналася, што не толькі добра танцуе, а і любіць маляваць: найбольш яе прыцягвае свет насякомых.
◆ У апошні месяц вясны органамі загса Ушаччыны зарэгістравана нараджэнне 2 хлопчыкаў і 4 дзяўчынак. Напоўніліся дзіцячым гоманам дамы, у якіх з’явіліся першынцы Марыя Ягорава і Ульяна Калітуха, другія малышы ў сем’ях – Мацвей Ярмош і Сафія Стэльмах, трэці – Мікіта Міхееў, чацвёрты – Яна Бука.
А тым часам вектар свята перамясціўся з мастацтва на спорт. На школьным стадыёне спачатку ішлі футбольныя баталіі: выхаванцы секцый прывялі з сабой аднакласнікаў і ладзілі таварыскія паядынкі. А потым у справу ўступілі маленькія спрынтары. Ушачанцы Ксюшы Аляксеевай няма і двух, а дзяўчынка ўжо другі раз трапляе на старонкі газеты: год таму яшчэ не ўмела хадзіць і пазіравала нам у мамы на руках у кабінеце педыятра, а зараз ужо з яркім нумарам на кофтачцы выйшла на старт забегу малышоў, які стаў крэатыўнай знаходкай праграмы раённага свята. Зрэшты, Ксюша аказалася не самай юнай сярод спартсменаў: гэтыя лаўры, а яшчэ і адпаведны падарунак ад аддзела ЗАГС, дасталіся Уладу Дукмасаву, якому толькі год і тры. Да слова, легендарны чэмпіён Усэйн Болт пачаў займацца лёгкай атлетыкай толькі ў сем: адчуваеце, якія перспектывы ў нашага дэбютанта!
Больш сур’ёзная барацьба разгарнулася ў забегах удзельнікаў ад 2,5 да 4 год. “Цімур Міхайлавіч Андрыковіч!” – менавіта так адрэкамендаваўся нам выхаванец сада №2. На стадыён ён прыйшоў з сур’ёзнай групай падтрымкі: мамай Кацярынай, дзядзем-футбалістам Мікітам і бабуляй Адай Віктараўнай Сямчонак, якой была даручана роля галоўнага трэнера. “Мне і самой даводзіцца быць у добрай фізічнай форме, каб прыглядаць за гэтым шустрыкам!” – зазначыла жанчына. У чаканні старту Ягор Мілы шчыра расказваў нам, што ўжо прайшоў праз спартыўныя траўмы, але не плакаў, калі яму мазалі каленкі ёдам. А Арсеній Карабань пасля пераадолення дыстанцыі толькі разагрэўся і… пабег далей на дарослы круг. Ну а самым падрыхтаваным атлетам стаў удзельнік старэйшага забегу – 5-гадовы Цімафей Аўдошка. Яму і дастаўся спецыяльны прыз ад прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. “Гэта быў самы складаны для судзейства конкурс! Вельмі хацелася ўсіх зрабіць пераможцамі”, – прызналася намеснік старшыні райвыканкама Анжаліка Анатольеўна Міранкова падчас цырымоніі ўзнагароджання. І, вядома ж, ніхто не застаўся без прызоў, набыў якія аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Яшчэ адным яркім момантам свята стала шэсце па галоўнай вуліцы маладых бацькоў з каляскамі, да якога хутка далучыліся і ўладальнікі іншага дзіцячага транспарту. Назіраючы за гэтым, ніхто з прахожых не мог стрымаць светлай усмешкі.
Свята працягвалася ўвесь дзень. Забаўляльныя праграмы, конкурсы, віктарыны падрыхтавалі культработнікі, бібліятэкары, супрацоўнікі школы мастацтваў, цэнтра дзяцей і моладзі, банкіры, выратавальнікі, работнікі міліцыі. Ушачане прыходзілі на свята сем’ямі. Так, мнагадзетная мама Анастасія Сцяпанава гуляла ў скверы з трохмесячным Арцёмкам, які салодка спаў у калясцыпана пад дзіцячы гоман, пакуль яго старэйшая сястрычка Саша разглядала цацкі і гойдалася на коніку, а 18-гадовая Віка дапамагала маме сачыць за жвавай малышкай. Сапраўдны драйв ваў на фестывалі фарбаў: дзеці танцавалі і гучна падпявалі сучасным хітам, а бацькі побач здымалі вясёлыя відэа – і няхай вечарам ім давядзецца адмываць не толькі спаднічкі і футболкі, а і сваіх сыноў ды дачок, затое як прыемна бачыць іх такімі шчаслівымі!
Наталля БАГДАНОВІЧ.
* * *
Детство дарит человеку самые яркие моменты жизни, каждый ребенок достоин видеть мир, чувствовать себя любимым и защищенным. И самый лучший способ сделать детей счастливыми – это окружить их вниманием и заботой. Наверное, неспроста такой замечательный и светлый праздник, как День защиты детей, отмечают 1 июня, в первый летний день, долгожданной поры отдыха, на которую дети возлагают множество надежд.
Звонко, тепло и красочно прошёл главный праздник малышей в детском саду №1 г.п.Ушачи. Все педагоги старались сделать так, чтобы этот праздник надолго запомнился детям, а помогли им в этом работники суда Ушачского района, которые заглянули к юным соседям (здания учреждений находятся рядом) не с пустыми руками – председатель суда Мишуто О.Н. и судья Лаюшко О.И. вручили малышам подарки: раскраски, карандаши, мелки, игрушки, спортивный инвентарь.
На празднике дети весело и задорно исполняли песни, участвовали в викторинах, вместе с воспитателями и гостями водили хороводы, а волшебный «паровозик» хотя бы на мгновение умчал в сказочную страну детства не только малышей, но и взрослых участников праздника.
В этот день каждый ребёнок унёс с собой частичку тепла и заботы, воспитанники детского сада получили море впечатлений и зарядились хорошим настроением.