Ветерану войны М.Ф.Авсиевичу вручили ключи от новой квартиры в Ушачах

Общество

Напярэдадні 70-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны прадстаўнікі ўлады з прыемнай місіяй завіталі ў хату ветэрана, жыхара вёскі Бутава М.Ф.Аўсіевіча. Намеснік старшыні райвыканкама Вольга Іванаўна Карчэўская ўручыла Міхаілу Фёдаравічу дакументы і ключы ад новай аднапакаёвай кватэры па вуліцы Віцебскай у гарпасёлку, пабудаванай у жыллёва-будаўнічым кааператыве ў якасці сацыяльнага жылля. М.Ф.Аўсіевіч – адзіны ветэран вайны з нашага раёна, які стаяў на чарзе на паляпшэнне жыллёвых ўмоў. Ліміт нягод і выпрабаванняў за сваё жыццё ветэран вычарпаў спаўна. Новая абсталяваная кватэра з усімі выгодамі для чалавека ў яго ўзросце – важкая падтрымка з боку дзяржавы.
К.КАВАЛЕЎСКАЯ. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *