Первичка «Белой Руси» создана в УП ЖКХ Ушачского района

Общество

Пярвічка “Белай Русі” – 38-я па ліку на Ушаччыне – з’явілася нядаўна ва УП ЖКГ. Да радоў грамадскай арганізацыі далучылася 25 работнікаў на чале з дырэктарам А.А.Сідзюком.

Уручаючы членскія білеты, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Н.М.Марковіч выказала ўпэўненасць, што пярвічка будзе актыўнай, бо камунальнікі заўсёды прымаюць удзел у грамадска-палітычным жыцці раёна, а цяпер будуць рэалізоўваць сацыяльна значныя праекты пад эгідай грамадскага аб’яднання. Наталля Мікалаеўна падзякавала ўсім за актыўную грамадзянскую пазіцыю. Прыемна, зазначыла яна, – што ў кагорце не толькі вопытныя работнікі, а і моладзь.

Між тым, на сённяшні дзень самая буйная ў раёне пярвічная арганізацыя – у аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, у якой 59 актывістаў. Нямала ў “Белай Русі” педагогаў, работнікаў райвыканкама, ТЦСАН.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *