Поделились опытом идеологической работы на семинаре-практикуме

Общество

На семінары-практыкуме “Аб арганізацыі ідэалагічнай работы ў сучасных умовах” прымалі ўдзел не толькі спецыялісты прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, якія займаюцца гэтай работай, але і кіраўнікі. Бо менавіта кіраўнік любой арганізацыі – галоўны ідэолаг калектыву, ад яго ў першую чаргу залежыць настрой, аддача, ды і светапогляд работнікаў. Таму і дзяліліся вопытам ідэалагічнай работы з прысутнымі прадстаўнікі тых арганізацый, у якіх ёсць што пераймаць. Выступленні суправаджаліся слайдамі, таму можна лічыць, што ўдзельнікі семінара пабывалі ў арганізацыях. 

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама В.М.Захарэнка прыгадала пра ўсе формы работы з людзьмі: у працоўных калектывах гэта адзіныя дні інфармавання, сходы, дні жывёлавода, працоўнае спаборніцтва і абавязковае ўшанаванне перадавікоў, сярод насельніцтва – выязныя прыёмы, “прамыя лініі”, Дні сельсавета, выступленні ў сродках масавай інфармацыі і інш. Формы ідэалагічнай работы не статычныя – адны страчваюць актуальнасць, другія з’яўляюцца, само жыццё падказвае, што трэба рабіць.
Ідэалогія любой краіны працуе на перспектыву, на будучыню, якой з’яўляюцца нашы дзеці. Невыпадкова два выступаючыя расказвалі пра ідэалагічную работу ў навучальных установах. На Ушаччыне патрыётаў выхоўваюць цікавымі справамі, пастаяннай сувяззю з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і працы, падарожжамі па гістарычных мясцінах… Шмат розных форм работы і ў супрацоўнікаў культустаноў, але галоўнае, што любое мерапрыемства, пададзенае з цікавасцю, – ці Свята вёскі, ці выстава работ майстроў – для людзей і пра людзей,– гэта гісторыя беларускага народа праз канкрэтны населены пункт.
Выступленні кіраўнікоў прадпрыемстваў – гэта таксама практыка, вартая пераймання. Пра ПУП “Сарочына”, якое, дарэчы, стала пераможцам раённага агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку ідэалагічнай работы сярод працоўных калектываў раёна, мы расказвалі раней, там створаны спрыяльны мікраклімат для высокапрадукцыйнай працы сваіх працаўнікоў. Дырэктар ААТ “Ільюшынскі” С.А.Халімоненка падрабязна спыніўся на мерах заахвочвання, а таксама пакарання работнікаў, каб падтрымліваць належную выканаўчую дысцыпліну, што актуальна сёння для любога сельскагаспадарчага калектыву.
Якасць жыцця, работу ўлады насельніцтва ацэньвае па ўласным дабрабыце, па тым, як вырашаюцца іх праблемы на месцах. Цяжка пераканаць у нечым станоўчым, калі ў сваёй вёсцы шмат нявырашаных пытанняў. Наколькі аператыўна яны здымаюцца, як высвятляюцца ўсе запыты людзей, што робіцца грамадскімі арганізацыямі па падтрымцы і абароне інтарэсаў ушачан – расказвалі старшыня Сарочынскага сельсавета Л.Я. Птушка і старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня каардынацыйнага Савета грамадскіх арганізацый, партый і прафесіянальных саюзаў А.В.Пашковіч.
Праяўляць непадробны інтарэс да праблем людзей, быць шчырым, прыкладам ва ўсім – заклікаў удзельнікаў семінара начальнік ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама А.І.Кліцуноў. Ён адзначыў добрую работу ідэалагічнага актыву раёна. У правядзенні семінару прыняла удзел член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А.І.Падаляк, якая прыгадала пра трагічныя падзеі ў мінскім метро, заклікала прысутных быць пільнымі і неабыякавымі, клапаціцца пра ўласную бяспеку.  
В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *