Порядок зависит от каждого

Благоустройство Общество

Нарэшце агалілася зямля – і запярэсцілі падснежнікі, аднак не тыя, што радуюць вока. Таму хачу нагадаць пра пастанову Саўміна №430 ад 22 ліпеня 2020 года, у якой агавораны як пералік работ, так і адлегласці вакол межаў участка, на якіх таксама трэба наводзіць парадак.

Жыхары прыватных дамоў павінны падтрымліваць належны санітарны стан да тратуара, а ў выпадку яго адсутнасці – да мяжы праезнай часткі вуліцы, дарогі, па астатніх баках – у 10 метрах або на палове адлегласці разрыву да суседняга зямельнага ўчастка, аднак не больш за 10 метраў. Калі вы маеце гараж, то зямля вакол яго даглядаецца таксама да тратуара ці праезнай часткі, а па баках – у межах да пяці метраў. Для юрыдычных асоб – ад фасадаў адміністрацыйных будынкаў таксама да праезнай часткі (тратуараў) або ў межах ад 15 да 100 метраў. Гэтая адлегласць павялічана да 300 метраў для ўладальнікаў станцый тэхнічнага абслугоўвання, аўтамыек, шынамантажу. Будаўніча-жыллёвыя кааператывы і бюджэтныя арганізацыі павінны падтрымліваць парадак у межах выдзеленых ім участкаў.

Застаецца патлумачыць, што адносіцца да ўборкі тэрыторый. З мая па верасень гэта падмятанне пакрыццяў, уборка ад выпадковага смецця, абрэзка кустоў, скошванне травы і выдаленне адходаў пры выкананні работ па доглядзе за аб’ектамі азелянення.

Не зацягвайце з уборкай. А пры навядзенні парадку на могілках абавязкова выносьце смецце ў кантэйнеры, калі запоўнены – кладзіце ля іх, а не кідайце на суседнія магілы і праходы.

Памятайце, што за смецце і бур’ян, і не толькі ў межах участка, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Хачу падкрэсліць, што за прадпрыемствамі, арганізацыямі тэрыторыі замацаваны рашэннем райвыканкама.

Сяргей ДЫММАН,
загадчык сектара жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *