Подписка на экстремистские каналы может обернуться административной или уголовной ответственностью

Общество

Пра адказнасць, прадугледжаную заканадаўствам нашай краіны за падобныя дзеянні, расказвае начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Ушацкага РАУС Аляксей Мікалаевіч АНТУНОВІЧ:

– Згодна з пастановай Савета Міністраў №575 “Аб мерах процідзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму” ад 12 кастрычніка 2021 года, крымінальную адказнасць цягне падпіска на экстрэмісцкія каналы і чаты, якія атрымалі статус экстрэмісцкага фарміравання. Санкцыя адпаведнага артыкула (361-1) КК прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Што датычыцца падпіскі на каналы з экстрэмісцкімі матэрыяламі, то яна пакуль не караецца. Аднак пры адной умове: калі інтэрнэт-карыстальнік не аказвае падтрымку ў папулярызацыі канала, інакш кажучы, не рэпосціць, не пералічае грошы, не “залівае” туды інфармацыю. Калі ж пералічаныя дзеянні прысутнічаюць, падпісчык прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці. У якасці спагнання да фізічнай асобы ў такім разе прадугледжаны штраф ад 10 да 30 базавых велічынь, грамадскія работы ці адміністрацыйны арышт, да індывідуальнага прадпрымальніка сума штрафу павялічваецца да 50-100 базавых, юрыдычнай асобы – 100-500. Ва ўсіх выпадках можа быць таксама канфіскаваны прылады і сродкі здзяйснення названага парушэння.

Перагледзьце свае падпіскі, выдаліце “ненадзейныя”. Са спісам акаўнтаў і рэсурсаў, прызнаных у Беларусі экстрэмісцкімі, можна азнаёміцца ў асобным раздзеле сайта Міністэрства ўнутраных спраў.

Падрыхтавала Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *