Хроника проишествий за неделю

Закон - один для всех

Па матэрыялах РАУС за мінулы тыдзень аддзелам міліцыі да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства прыцягнута 7 чалавек, за распіццё спіртных напіткаў ці з’яўленне ў нецвярозым стане ў грамадскіх месцах – 12, тры вадзіцелі кіравалі сваім транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення. Узбуджана пяць крымінальных спраў.

Крывавыя трохвугольнікі

На жаль, рэўнасць і сваркі на яе глебе рэдка праходзяць бясследна. Так адбылося і ў гэтым выпадку. Жанчына, якая стала своеасаблівым яблыкам разладу, пэўны час сужыцельствавала з жыхаром вёскі Завыдрына. Пасля іх расставання грамадзянка пачала сустракацца з другім мужчынам. Не вытрымаўшы абыякавасці да сябе з боку каханай, былы сужыцель у парыве злосці нанёс новаму абранніку жанчыны ўдар складным нажом у спіну. Ад страты крыві той памёр. Па факце забойства ўзбуджана крымінальная справа. Мужчыну пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
* * *
Аналагічная сітуацыя, дзе прычынай злачынства стала рэўнасць, адбылася днямі ў гарпасёлку. Мужчына (1975 года нараджэння) падчас сваркі з новым абраннікам сваёй каханай жанчыны нанёс яму ўдары нажом у жывот і бядро. Пацярпелы дастаўлены ў бальніцу. Узбуджана крымінальная справа.

Прыемнае з “карысным”

Жыхар вёскі Вялікія Дольцы (1983 года нараджэння, нідзе не працуе) разам са сваім знаёмым, жыхаром вёскі Новае Жыццё, адпачываў за бутэлечкай. Пасля чарговай выпітай чаркі грамадзянін вырашыў сумясціць прыемнае з “карысным” і… выкрасці ў таварыша мабільны тэлефон LG. Па факце крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа. Мужчыну пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Багаты “ўкос”

Невядомая асоба выкрала са двара аднаго з жыхароў вёскі Павулле чатыры касы. Урон, які панёс уладальнік гэтай маёмасці, склаў 200 тысяч рублёў. Па факце крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа, праводзіцца следства.

Нячысты на руку

У жыхара гарпасёлка выкралі маёмасць на суму 250 тысяч рублёў. Супрацоўнікамі міліцыі было ўстаноўлена, што выкрадальнік – жыхар вёскі Лутава, які ўжо мае судзімасць. Маёмасць канфіскавана і вернута ўладальніку. У адносінах мужчыны ўзбуджана крымінальная справа. За прагу да лёгкай нажывы яму пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *