Особое внимание дисциплине на рабочих местах

Общество

З абмеркавання выступлення кіраўніка краіны А.Р.Лукашэнкі на нарадзе аб бягучай сітуацыі на спажывецкім і валютным рынку пачаў вытворчую нараду старшыня райвыканкама. Насельніцтва раёна забяспечана самымі патрэбнымі таварамі, падкрэсліў Алег Анатольевіч, ажыятажны попыт ужо спаў, і хутка будзе адноўлены ранейшы асартымент. Ён засяродзіў увагу кіраўнікоў на строгім захаванні працоўнай дысцыпліны ў калектывах, на правілах бяспекі пры выкананні работ. Вельмі арганізавана ўсё павінна прайсці і падчас выпускных вечароў, неабходна арганізаваць цікавыя мерапрыемствы, каб дзеці не шукалі прыгод за межамі школьных сцен. Таксама ў мэтах бяспекі моладзі вызначаны і час правядзення дыскатэк: у сельскіх Дамах культуры яны будуць працягвацца да 24 гадзін, у РДК – да 2 гадзін ночы.
Разгледжаны і іншыя вытворчыя пытанні.
В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *