Проишествия в Ушачском районе

Общество

Па матэрыялах РАУС за мінулы тыдзень аддзелам міліцыі да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства прыцягнута восем чалавек, за распіццё спіртных напіткаў ці з’яўленне ў нецвярозым стане ў грамадскіх месцах – пятнаццаць. Узбуджана пяць крымінальных спраў.

Тэхнічна падкаваны

Праўду кажуць, што заядлы выкрадальнік заўсёды знойдзе што “прыбраць да рук”. Так, у жыхара вёскі Пралетарый неўстаноўленая асоба выкрала з-пад капота аўтамабіля “Фольксваген-Джэта” запчасткі на суму 300 тысяч рублёў. Узбуджана крымінальная справа, праводзіцца следства.

Заядлы рыбак

У 2010 годзе ўраджэнец горада Полацка, жыхар вёскі Зарэчча Ушацкага раёна прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за незаконную здабычу рыбы недазволенымі прыладамі. Тады мужчына атрымаў штраф у памеры 20 базавых велічынь. А нядаўна ён на возеры Оталава паўторна парушыў “рыбалоўнае” заканадаўства. На гэты раз узбуджана крымінальная справа.

Нецвярозы аўтааматар

Жыхар вёскі Арэхаўна ўжо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення. Тады яму прыйшлося заплаціць штраф у памеры 25 базавых велічынь. Аднак адміністрацыйная адказнасць не надта напужала грамадзяніна, на працягу года ён быў паўторна затрыманы супрацоўнікамі ДАІ за кіраванне свайго аўтамабіля “Масквіч” у стане алкагольнага ап’янення. У адносінах мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.

Тэлефон “зрабіў ногі

У жыхара вёскі Глыбачка з незамкнутай кватэры выкралі мабільны тэлефон LG коштам 150 тысяч рублёў. Прынятымі мерамі вышуку было ўстаноўлена, што выкрадальнік – жыхар гэтай жа вёскі, раней судзімы за крадзеж.

Дача апусцела

Неўстаноўленая асоба ўзламала навясныя замкі ў дачным доміку жыхаркі гарпасёлка ў вёсцы Судзілавічы і выкрала маёмасць



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *