Закончился весенний запрет на ловлю рыбы

Общество

30 мая заканчылася веснавая забарона на лоўлю рыбы. З 31 мая 2011 года дазваляецца весці лоўлю рыбы, выконваючы Правілы вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства ў рэдакцыі 2010 года, выкарыстоўваючы маламерныя судны і судны з рухавікамі. У цёмны час сутак ажыццяўляць аматарскае рыбалоўства з плавальных сродкаў забараняецца.
У летні перыяд дзейнічае забарона на лоўлю: сома звычайнага (з 1 чэрвеня па 1 ліпеня) і рака вузкапалага (па 15 ліпеня).
Пералік вадаёмаў, вызначаных для інтэнсіўнага рыбалоўства, маецца і пастаянна абнаўляецца на сайце Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь – gosinspekciya.gov.by. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *