На заседании президиума районного Совета депутатов подведены итоги Года исторической памяти

Общество

Год гістарычнай памяці, якім быў абвешчаны 2022-і, прайшоў пад знакам захавання гераічнай спадчыны, праўды пра перамогу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Пра гэта на чарговым пасяджэнні прэзідыума Ушацкага раённага Савета дэпутатаў казаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама П.А.Алексяёнак.

У сваім выступленні Пётр Аляксандравіч зазначыў, што ўшачане прымалі актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, прымеркаваных да знакавых падзей у гісторыі нашай краіны: Днях Перамогі, Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыі і іншых. Працягнута работа па навядзенні парадку на воінскіх пахаваннях, помніках, памятных месцах – праведзена пяць суботнікаў. Традыцыйна не засталіся ў баку ад гэтай справы і школьнікі.

Раённы камітэт БРСМ працягне работу па рэалізацыі рэспубліканскага праекта “Лічбавая зорка” – на працягу 2023-га мяркуецца ўстанавіць інфармацыйныя таблічкі з прысваеннем QR-кодаў на вайсковых могілках у в.Антунова і брацкай магіле ў в.Селішча.

З удзелам моладзі, членаў працоўных калектываў і грамадскіх аб’яднанняў рэалізаваны рэспубліканскі патрыятычны праект “Кветкі Вялікай Перамогі”, эстафета “Беларусь памятае. Памятаем кожнага”. Арганізоўваліся шматлікія экскурсіі па знакавых гістарычных мясцінах Ушацкага раёна, конкурсы, тэматычныя вечарыны, анлайн-квізы, інтэрнэт-чэленджы.

Значная ўвага надавалася падтрымцы асоб з актыўнай патрыятычнай пазіцыяй – у цэнтры культуры і народнай творчасці створаны банк даных маладых творчых работнікаў. Аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама з імі праведзена вучоба па тэме “Гістарычная памяць – дарога ў будучыню”. Напачатку снежня на базе Ушацкага раёна прайшоў абласны этап трэцяга маладзёжнага форуму, напрыканцы ж месяца з членамі Маладзёжнай палаты, савета працоўнай моладзі сустрэлася старшыня раённага Савета дэпутатаў Н.М.Марковіч.

Па выніках Года гістарычнай памяці ва Ушачах будзе выдадзены зборнік метадычных матэрыялаў. Над гэтым зараз працуюць спецыялісты цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.

Ва ўстановах культуры, адукацыі праводзіліся мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, беларускай мовы, абрадаў і святаў народнага календара. У лістападзе прайшлі здымкі тэлеперадачы “Жывая спадчына” (БТ-3) з удзелам народнага клуба нацыянальнай кухні “Прысмакі” – у цэнтры ўвагі аказаўся элемент Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь “Стравы з таркаванай бульбы – дранікі, бульбяныя бліны, бабка і іншыя – традыцыя прыгатавання і спажывання”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *