Специальное комплексное мероприятие «Внимание — дети!»

Закон - один для всех

У сувязі з заканчэннем навучальнага года і пачаткам летніх канікул, з мэтай прадухілення дарожных здарэнняў з удзелам дзяцей з 23 мая па 10 чэрвеня ў Беларусі праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – дзеці!”. 
Практычна кожны месяц на дарогах Віцебшчыны атрымліваюць траўмы пяць дзяцей. Адна з прычын траўміравання не залежыць ад саміх малых. Гэта выпадкі, калі яны знаходзяцца ў якасці пасажыраў у аўтамабілях, якія трапілі ў аварыю. Тут увесь цяжар віны кладзецца на плечы вадзіцеля, які заўсёды павінен памятаць пра бяспеку дзяцей. Другая прычына – няўважлівасць, невыкананне правілаў дарожнага руху самімі дзецьмі. Большая частка такіх здарэнняў, каля 78 працэнтаў, адбываецца з удзелам дзяцей-пешаходаў. Каля сямі працэнтаў ініцыіраваны падлеткамі-вадзіцелямі. Гэта выпадкі, калі дзеці самавольна ці з дазволу бацькоў садзяцца за руль матацыкла, скутэра, а часам і аўтамабіля, не маючы на гэта ні правоў, ні навыкаў ваджэння, і трапляюць у аварыі. Долю падобных здарэнняў з удзелам дзяцей можна зменшыць сумеснымі намаганнямі школы, сям’і, Дзяржаўтаінспекцыі, дзіцячых і грамадскіх арганізацый праз прапаганду сярод юных удзельнікаў руху правіл бяспечных паводзін на дарозе.
Яшчэ адной з прычын траўматызму дзяцей (пры выкананні імі правілаў паводзін на вуліцы) з’яўляецца бяспечнасць, ліхацтва, п’янства вадзіцеляў. Любая суровасць пакарання не кампенсуе жыцця і здароўя, а таму вадзіцель павінен адносіцца да дзяцей на дарозе з павышанай увагай, весці сябе максімальна асцярожна і карэктна. Бо перад ім чалавек, у якога яшчэ няма навыкаў, вопыту паводзін на вуліцы, які яшчэ не засвоіў правілы руху, які ў складанай абстаноўцы можа разгубіцца, памыліцца.
А.ЛІСОЎСКІ, старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *