Благоустройство района совместными усилиями

Благоустройство Саветы і жыццё

Май аб’яўлены ў раёне месячнікам па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі. Упершыню да гэтай работы прыцягнуты абсалютна ўсе прадпрыемствы і арганізацыі раёна. Згодна сумеснай пастановы прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама №11/201 ад 25 сакавіка 2011 года за ўсімі населенымі пунктамі замацаваны прадпрыемствы і арганізацыі раёна, а таксама дзевяць з горада Полацка. Як на сённяшні дзень ідзе добраўпарадкаванне і выконваецца прынятая пастанова, мы пацікавіліся ў старшыні раённага Савета дэпутатаў А.В.ПАШКОВІЧ.

– Актыўна ўключыліся ў справу і выканалі вялікія аб’ёмы работ па санітарнай ачыстцы населеных пунктаў многія арганізацыі. Хочацца адзначыць аддзел па надзвычайных сітуацыях, раённае аддзяленне Дэпартамента аховы, раён электрычных сетак, прадпрыемства меліярацыйных сістэм, аддзел культуры райвыканкама, фінансавы аддзел райвыканкама, раённы вузел паштовай сувязі, раённы вузел электрычнай сувязі, цэнтр пазашкольнай работы, “Беларусбанк”, “Белаграпрамбанк”, рэдакцыю газеты “Патрыёт”, аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, камбінат бытавога абслугоўвання, Дом рамёстваў, тэлерэтранслятар, прамкамбінат, аддзел адукацыі, Ільюшынскую, Кубліцкую, Вялікадолецкую, Вяркудскую, Арэхаўскую, Плінскую школы, ПУП “Сарочына”, КУСГП “Кублічы” і “Арэхаўна”. Сіламі арганізацый выконваліся такія віды работ, як высечка драўнінна-хмызняковай расліннасці, зразанне старых аварыйных дрэў, уборка звалак, добраўпарадкаванне грамадзянскіх могілак, воінскіх пахаванняў, помнікаў і абеліскаў, рамонт агароджаў. Работы ідуць кожны дзень.
– Як дапамагаюць раённыя службы ў навядзенні парадку на зямлі?
– На пасяджэнні штаба па добраўпарадкаванні перад службамі, якія займаюцца навядзеннем парадку на зямлі, пастаўлена задача актывізаваць работу. Так, раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі абследавана 9 населеных пунктаў і 37 іншых аб’ектаў нагляду. За нездавальняючае санітарнае ўтрыманне тэрыторый 5 пасадных асоб атрымалі штрафы. Раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праведзена абследаванне ўсіх сельскіх мініпалігонаў цвёрдых бытавых адходаў, якія ў цяперашні час прыводзіць у парадак жыллёва-камунальная гаспадарка. Праверана 10 месцаў адпачынку, 33 фермы раёна, а таксама населеных пунктаў Ушацкага, Кубліцкага, Вялікадолецкага сельсаветаў. Выяўлена 7 несанкцыянаваных звалак, 4 ліквідавана. Разгорнута вялікая работа па ліквідацыі баршчэўніку, актыўна працуе зараз звяно УП “Ушацкае ПМС” па яго хімічным знішчэнні. Землеўпарадкавальная служба праводзіць праверкі выкарыстання зямельных участкаў – вынесена 6 пастаноў аб накладанні штрафаў і 54 прадпісанні аб ухіленні парушэнняў.
Работа службаў у дадзеным накірунку будзе працягвацца.
– У многіх населеных пунктах вуліцы патрабуюць рамонту і падсыпкі.
– У гэтым годзе на рамонт і ўтрыманне вулічна-дарожнай сеткі раёна з абласнога бюджэту выдзелена 189 мільёнаў рублёў, якія размеркаваны па сельсаветах. Падсыпка і рамонт вуліц па населеных пунктах будзе праводзіцца ў другой палове мая-чэрвені.
– Наколькі актыўны замацаваныя за нашымі населенымі пунктамі арганізацыі горада Полацка?
– Праявілі актыўнасць і добрасумленныя адносіны да справы работнікі аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” у горадзе Полацку, якія правялі добраўпарадкаванне могілак у Старым Сяле Жарскага сельсавета і Мосары Сарочынскага. Папрацавалі ў Жарах работнікі філіяла “Полацкія электрычныя сеткі” і ў Селішчы працаўнікі філіяла Полацкая ЦЭЦ. Кіраўнікі ўсіх замацаваных арганізацый ужо звязаліся са старшынямі сельскіх Саветаў дэпутатаў і вызначыліся з аб’ёмамі работ у населеных пунктах, якія пройдуць у другой палове мая.
– Якую ролю адыгрываюць у мерапрыемствах па добраўпарадкаванні дэпутаты раённага Савета дэпутатаў?
– У ліку першых арганізавалі работу па навядзенні парадку ў сельскіх населеных пунктах дэпутаты раённага Савета дэпутатаў В.П.Сяргееў, А.В.Есіпаў, Н.М.Каваленка, Л.В.Храмцова, А.У.Кузьміна, І.В.Ластаўка, У.А.Чумакоў, В.І.Шнітко, В.М.Варанько.
– Якім чынам насельніцтва вёсак прымае ўдзел у добраўпарадкаванні?
– Каб нашы вёскі выглядалі дастойна, неабходна прыкласці намаганні і пастарацца кожнаму іх жыхару. На сходах грамадзян, праз старэйшын усім вяскоўцам пастаўлена задача навесці парадак на сваіх падворках – убраць смецце, абкасіць, падрамантаваць агароджы, падфарбаваць фасады дамоў. Пры выяўленні непарадку падчас рэйдавых праверак адпаведнымі службамі да гаспадароў будуць прымяняцца меры адміністрацыйнага ўздзеяння.
Хачу звярнуць увагу і на тое, што будуць праводзіцца праверкі і па добраўпарадкаванні вытворчых тэрыторый прадпрыемстваў і арганізацый, у прыватнасці, па выкананні плана мерапрыемстваў па комплексным добраўпарадкаванні і афармленні гарадскога пасёлка Ушачы. Гэты дакумент дэталёва распісвае, што трэба зрабіць, і тэрміны выканання для кожнай арганізацыі.
У цэлым праведзеная работа па добраўпарадкаванні значна палепшыла агульны санітарны стан гарпасёлка, населеных пунктаў і да канца мая будзе праводзіцца ўзмоцненымі тэмпамі.
Падрыхтавала
В.ПОЛАЗАВА.



1 комментарий по теме “Благоустройство района совместными усилиями

  1. Борщевик бы и мусор еще с Мосарского кладбища убрать…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *