В Ушачской районной организации общественного объединения «Белорусский союз женщин» избрали нового лидера

Общество

У раёнай арганізацыі Беларускага саюза жанчын абралі новага лідара. Аднагалосна дэлегаты чацвёртай справаздачна-выбарчай канферэнцыі прагаласавалі за кандыдатуру Анжалікі Анатольеўны Міранковай – намесніка старшыні райвыканкама, якая курыруе сацыяльную сферу.

Раённая арганізацыя ў цяперашні час налічвае 7 пярвічак, якія аб’ядноўваюць 150 актыўных і ініцыятыўных ушачанак. У апошнія гады імі зроблена нямала добрых спраў – ад віншаванняў жанчын-ветэранаў і працаўніц сяла да добраўпарадкавання раёна. Прадаўжаць намечаны курс, арганізоўваць новыя мерапрыемствы, павялічваць колькасны склад арганізацыя будзе на чале з новым кіраўніком.

– Вялікі дзякуй за аказаны давер, а таксама за вашу работу і актыўнасць у арганізацыі. Мы з аптымізмам глядзім у будучыню. І толькі разам сваімі справамі зможам захапіць і зацікавіць кожную ўшачанку. Бо менавіта жанчына стварае дабрабыт, менавіта яна – вялікая сіла! – падкрэсліла Анжаліка Анатольеўна.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама П.А.Алексяёнак павіншаваў яе і адзначыў вялікі ўкладу жаночага аб’яднання ў захаванне міру, ідэй гуманізму і стварэння, а таксама падкрэсліў, што традыцыі, напрацаваныя гадамі, застаюцца і прымнажаюцца.

Таксама на канферэнцыі быў абраны новы састаў праўлення раённай арганізацыі і прэзідыум, у які акрамя А.А.Міранковай увайшлі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама І.В.Бельская і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў М.А.Шаўчэнка.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *