На территории Ушачского района прошли комплексные мероприятия «Нелегал»

Закон - один для всех

На тэрыторыі Ушацкага раёна з 17 па 19 мая праводзіліся спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы “Нелегал”, якія былі арганізаваны згодна распрацаванага плана і зыходзячы з той абстаноўкі, якая склалася на тэрыторыі раёна. Было задзейнічана 28 супрацоўнікаў РАУС. Штодня праводзіліся праверкі аўтавакзала, рынка, гасцініцы, правераны 2 інтэрнаты ў гарпасёлку, кватэры і прыватныя домаўладанні, у якіх пражываюць або раней пражывалі іншаземцы або асобы без грамадзянства, а таксама асобы, якія аформілі часовае пражыванне і прабыванне.
Складзена 10 адміністрацыйных пратаколаў за парушэнне правіл прабывання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, двое грамадзян прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці за пражыванне па пратэрмінаваным пашпарце і відзе на жыхарства.
У ходзе комплексных мерапрыемстваў правераны 4 сельгаспрадпрыемствы, устаноўлена 2 парушэнні парадку ажыццяўлення працоўнай дзейнасці – кіраўнікі гаспадарак прынялі на работу іншаземцаў і асоб без грамадзянства.
Груп нелегальных мігрантаў, якія перамяшчаліся праз тэрыторыю раёна, у выніку праведзеных мерапрыемстваў не выяўлена. Асобы без пэўнага месца жыхарства, якія здзейснілі злачынствы, таксама не выяўлены.
С.ПУГАЧОЎ,
старшы інспектар групы па
грамадзянстве



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *